Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Палатнікаў» не хочуць пускаць у ПАРЭ 09:42, 28/01/2004
27 студзеня юрыдычны камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Еўропы зацьвердзіў справаздачу сябра ПАРЭ Хрыстаса Пургурыдэса аб зьніклых у Беларусі. Ухваленая таксама прапанова не пускаць сябраў беларускага «нацыянальнага сходу» на паседжаньні ПАРЭ і ў афіцыйным, і ў неафіцыйным статусе, паведамляе Радыё Свабода.
На самой зімовай сэсіі ПАРЭ беларускае пытаньне не абмяркоўвалася, але ў аўторак юрыдычны камітэт асамблеі заслухаў справаздачу дэпутата парлямэнту Кіпру Хрыстаса Пургурыдэса, які летась двойчы наведаў Беларусь і падрыхтаваў дзьве справаздачы — пра ўціск сродкаў масавай інфармацыі ў краіне ды пра зьніклых Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага. Апошні дакумэнт зьмяшчаў шэраг сур’ёзных прапановаў — ад патрабаваньня адстаўкі генпракурора Віктара Шэймана да правядзеньня міжнародных судоў у справах зьніклых.
27 студзеня юрыдычны камітэт ПАРЭ аднагалосна зацьвердзіў справаздачу Хрыстаса Пургурыдэса аб зьніклых у Беларусі. Такім чынам, папярэдні мэмарандум “Зьніклыя асобы ў Беларусі” стаўся канчатковай справаздачай і афіцыйным дакумэнтам ПАРЭ.
Намесьнік старшыні АГП Яраслаў Раманчук, які прысутнічае ў Страсбуры, лічыць вельмі важным рашэньне юрыдычнага камітэту ды мяркуе, што ўвага Рады Эўропы да Беларусі будзе ўсё больш павялічвацца.
Спадар Раманчук лічыць найбольш балючым для афіцыйнага Менску наступны пункт зацьверджаных сёньня рэкамэндацыяў: “Немагчымая прысутнасьць беларускіх парлямэнтароў, нават нефармальная, у часе сэсіяў ПАРЭ”.
Хрыстас Пургурыдэс пацьвердзіў, што камітэт ПАРЭ ўхваліў такую прапанову, але зазначыў, што гэта мусіць вырашаць Парлямэнцкая асамблея ў красавіку.
Варта нагадаць, што прадстаўнікі «нацыянальнага сходу» ўжо цяпер не паехалі ў Страсбур на сэсію ПАРЭ. Белоруссия