Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Незалежная газета «День» друкуецца ў Смаленску
13:54, 29/01/2004

30 студзеня ў продаж павінен паступіць першы ў гэтым годзе нумар недзяржаўнай газеты “День”. Наклад выдання быў надрукаваны 28 студзеня ў Смаленску і дастаўлены ў Беларусь. У рэдакцыі спадзяюцца, што з гэтага часу газета пачне выходзіць штотыдзень.

Першы ў 2004 годзе нумар газеты “День” выйшаў накладам 5 000 асобнікаў на 16 палосах фармату А3. Тэмай нумару стала “газавая блакада”. Чытачы нумару знойдуць таксама вялікі матэрыял, прысвечаны памяці нашага славутага суайчынніка Чэслава Немана, артыкул з расповедам пра тое, як жыхароў Гарадзеншчыны спрабуюць пазбавіць магчымасці глядзець праграму польскага тэлебачання, ды іншыя публікацыі.

Пакуль газета будзе распаўсюджвацца толькі ў Гарадзенскай вобласці і горадзе Менску. Дамову на распаўсюд газеты праз шапікі ўдалося заключыць толькі з Гарадзенскім абласным аддзяленнем “Белсаюздруку”. Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” галоўны рэдактар газеты Мікола Маркевіч.

Па яго словах, 28 студзеня ТАА “Росчерк”, з якім у рэдакцыі была падпісана дамова наконт экспедавання газеты па Беларусі, раптоўна адмовілася ад супрацоўніцтва з выданнем, таму рэдакцыя будзе наладжваць распаўсюд уласнымі сіламі. Па словах Маркевіча, жыхары Менска бліжэйшымі днямі змогуць набыць газету ў прыватных распаўсюднікаў, а таксама знайсці непасрэдна ў рэдакцыі газеты па адрасе вул. Інтэрнацыянальная, 16, пакой 266.

Маркевіч паведаміў таксама, што з наступнага тыдня рэдакцыя плануе наладзіць падпіску на сваё выданне. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: