Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзе быў Лукашэнка апошнія дні?
09:28, 29/01/2004, Юры Сьвірко, Радые Свабода

Паводле аўстрыйскага міністэрства ўнутраных справаў, беларускі кіраўнік цягам апошніх дзён быў там з прыватным візытам, таму час ягонага ад’езду з Аўстрыі мусіць застацца таямніцай. Аднак прадстаўнік МЗС Аўстрыі заяўляе, што прэзыдэнт Беларусі яшчэ паедзе туды ў лютым катацца на лыжах. Тым ня менш, у Краснапольле Аляксандар Лукашэнка прыбыў праз 30 гадзінаў пасьля трагедыі ў школе.

Аўстрыйскі консул у Маскве паведаміў, што ў сярэдзіне мінулага тыдня амбасада Нямеччыны ў Менску паінфармавала яго пра запыт Аляксандра Лукашэнкі наконт візы для паездкі ў Аўстрыю. На запыт быў дадзены станоўчы адказ. Зь якой мэтай Лукашэнка сабраўся ў гэтую краіну? Прэсавы сакратар аўстрыйскага міністэрства ўнутраных справаў Рудольф Гольлеа заявіў пра візыт беларускага кіраўніка наступнае:

-- Ён ня быў у Аўстрыі паводле службовых справаў — гэта была прыватная паездка. Нам не дазволена казаць вам пра час ягонага ад’езду. Ён ня быў у Аўстрыі афіцыйна, таму гэта мусіць быць сакрэтам.

У дзень трагедыі Аляксандар Лукашэнка хаця й выказаў свае спачуваньні, у Краснапольле не паехаў і на экране тэлевізараў не зьявіўся. І ў сераду да 18-й гадзіны ніякіх тэлевізійных кадраў пра знаходжаньне спадара Лукашэнкі ў Краснапольлі не было, хаця там Беларускае тэлебачаньне ўсталявала мабільную спадарожнікавую станцыю, зь якой рабіліся жывыя эфіры (на тэлеэкранах Лукашэнка з’явіўся толькі ўвечары, у 21 гадзіну).

Увечары супрацоўнік аўстрыйскага МЗС Пэтэр Гушэльбаўэр зрабіў пісьмовую заяву, што “прэзыдэнт Лукашэнка не наведваў Вены на гэтым тыдні — і афіцыйна, і неафіцыйна. Насамрэч, прэзыдэнт Лукашэнка прыбудзе ў Аўстрыю ў лютым з прыватным візытам. Ён паедзе катацца на лыжах у Тыролі”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: