Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Витебский курьер» выйшаў з «белымі плямамі» 15:02, 06/02/2004
Дзевяты нумар адной з найстарэйшых у Беларусі недзяржаўных газет “Витебский курьер” 6 лютага выйшаў з “белай плямай” замест тэлепраграмы, паведамляе прэсавая служба БАЖ.
У гэтым жа выпуску рэдакцыя выступіла з адмысловым зваротам да чытачоў, у якім патлумачыла прычыны адбытага. Найперш у сваім звароце рэдакцыя характарызуе агульную сітуацыю, якая склалася на інфармацыйным полі Беларусі: гэта эканамічны і палітычны ціск на недзяржаўныя СМІ, ліквідацыя грамадскіх арганізацый, скарачэнне вяшчання расійскіх тэлеканалаў і радыёстанцый і г.д.
У адным шэрагу з гэтымі падзеямі рэдакцыя “Витебского курьера” разглядае і рашэнне калегіі адміністрацыі прэзідэнта ад 27 кастрычніка 2003 г. перадаць усе правы на распаўсюд праграмы тэлеперадач шэрагу каналаў дзяржаўнаму агенцтву БелТА. “Такім чынам, створана чарговая дзяржманаполія”, - гаворыцца ў звароце.
Журналісты распавядаюць, як напрацягу студзеня рэдакцыя “Витебского курьера” марна дамагалася заключэння з БелТА дамовы на атрыманне праграмы тэлеперадач асноўных эфірных тэлеканалаў. 3 лютага рэдакцыя нарэшце атрымала дамову на люты 2004 г., дзе фігуравала сума - 5 мільёнаў 25 тысяч беларускіх рублёў за месяц. (Дагэтуль рэдакцыя плаціла за тыя ж паслугі каля 100 тысяч рублёў).
“Гэта месячны заробак усіх нашых супрацоўнікаў, альбо кошт месячнай рэалізацыі газеты”, - гаворыцца ў звароце да чытачоў. “Працаваць без заробку ў супрацоўнікаў нашай рэдакцыі няма магчымасці - ва ўсіх сем’і, а купляць “Витебский курьер” па 1000 рублёў за нумар ўзнікне жаданне не ва ўсіх... У чарговы раз улада жорстка ўказвае жабракам-беларусам, што яны павінны слухаць, што глядзець і што чытаць. Мы працягнем барацьбу за нашы з Вамі канстытуцыйныя правы і спадзяемся, што нашы паважаныя чытачы набываюць “Курьер” не толькі з-за праграмы тэлеперадач, і ўлады ў гэтым выпадку пралічыліся...”
Для тых, хто жадае выказаць сваё меркаванне не толькі ў газеце, але і асабіста праясніць сітуацыю, аўтары звароту паведамляюць тэлефоны для даведак:
Адміністрацыя прэзідэнта, Упраўленне па працы са зваротамі грамадзян: - 8 (017) 222-32-17;