Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Што стаіць за адстаўкай і арыштам кіраўніка справамі прэзыдэнта?
11:13, 11/02/2004

Гэтай падзеі ў кіраўніцтве краіны чакалі з часу першых арыштаў у атачэньні Галіны Жураўковай. Пра магчымую адстаўку Галіны Жураўковай загаварылі яшчэ паўгоду таму, калі распачаўся скандал вакол прадпрыемства “Белая Русь”, якое падпарадкоўваецца кіраўніцтву справаў прэзыдэнта, перадае “Радые Свабода”. Тады былі арыштаваныя адразу шэсьць падначаленых Галіны Жураўковай, у тым ліку кіраўнік замежнаэканамічнага ўпраўленьня Юры Матусевіч, якога дасьведчаныя людзі называлі найбліжэйшым памочнікам Жураўковай. Затрыманых падазравалі ў злоўжываньні службовым становішчам і атрыманьні хабару, прычым у сілавых структурах казалі, што празь дзень-другі могуць арыштаваць і саму Галіну Жураўкову. На гэтым нібыта настойваў генэральны пракурор Віктар Шэйман падчас асабістай сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.

Аднак тады для яе ўсё склалася інакш. Галіна Жураўкова нечакана дамаглася прыёму ў Аляксандра Лукашэнкі, пасьля чаго ня толькі ня трапіла за краты, а яшчэ паўгоду заставалася на сваёй пасадзе. Да таго ж выпусьцілі некаторых фігурантаў справы “Белай Русі”. Апошнім часам да журналістаў даходзілі зьвесткі, паводле якіх сьледчым перашкаджаюць расьсьледаваць гэтую справу і што яе ўвогуле могуць закрыць.

Аднак зноў атрымалася інакш. Сёньня з Аляксандрам Лукашэнкам сустрэліся ўжо старшыня КГБ Леанід Ерын і кіраўнік Камітэту дзяржкантролю Анатоль Тозік. Магчыма, яны і пераканалі кіраўніка дзяржавы пазбавіцца ад Галіны Жураўковай. Да сёньняшняга ўказу аб зьняцьці Галіны Жураўковай дадаецца інфармацыя прэсавай службы прэзыдэнта аб тым, што гэта зроблена “дзеля забесьпячэньня неабходных умоваў для аб’ектыўнага і ўсебаковага расьсьледаваньня крымінальных справаў”. Гаворка зноў пра справы, заведзеныя супраць падначаленых Галіны Жураўковай.

Кім была Галіна Жураўкова для ўлады Аляксандра Лукашэнкі і чаму ён цяпер вырашыў ад яе пазбавіцца? Былы начальнік прававога ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Пласкавіцкі лічыць, што звальненьне Жураўковай сьведчыць пра тое, што сілавікі бяруць Аляксандра Лукашэнку ў аблогу, пазбаўляючы яго патаемных крыніцаў фінансаваньня.

Пласкавіцкі:

-- Кіраўніцтва справаў часам бывала на першым месцы ў справе напаўненьня бюджэту грашыма. У Жураўковай — усе дамы, прыбытковыя галіны, прыкладам, гандаль рыбай і тытунем, у яе руках прыбытковыя прадпрыемствы адпачынку. Карацей, яна прыносіла рэальны прыбытак.

Дарэчы, Аляксандар Пласкавіцкі мае сумнеў у маральных якасьцях Галіны Жураўковай. Але мяркуе, што менавіта гэта і патрэбна было Аляксандру Лукашэнку. Паводле былога супрацоўніка адміністрацыі, Аляксандар Лукашэнка стварыў сыстэму, пры якой лягчэй не зарабляць грошы, а выцягваць іх зь іншых краінаў ці ад іншых кіраўнікоў. Цяпер, паводле спадара Пласкавіцкага, гэтай схеме настае канец, такую задачу выконваюць кіраўнікі сілавых ведамстваў, якія і дамагліся адхіленьня Жураўковай ад улады.

Пласкавіцкі:

-- Мяркую, чэкісты паставілі яго перад выбарам — альбо ён яе здасьць, альбо яны пойдуць далей.

Былы кіраўнік упраўленьня адміністрацыі лічыць, што гэта не апошняя перамога сілавікоў. Паводле яго, гэтыя людзі ня спыняцца, пакуль не выканаюць больш вялікай задачы:

-- Паўцякаюць тыя, каго ён сёньня корміць — дырэктарат, чыноўнікі, усе астатнія. Такім чынам, ягоная палітычная сьмерць знаходзіцца ў гэтым залатым яйку — чым менш у яго такіх прыбыткаў, тым слабейшы ён сам.

Галіна Жураўкова займала пасаду кіраўніка справаў прэзыдэнта больш як тры гады, заступіўшы на гэтую пасаду пасьля адстаўкі дзейнага міністра сувязі Ўладзімера Ганчарэнкі. А да таго кіраўніцтва справаў узначальваў былы сябар Лукашэнкі Іван Ціцянкоў. У 1999 годзе Іван Ціцянкоў зьехаў у Маскву і падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году нават выказваўся супраць Аляксандра Лукашэнкі. А вось Галіна Жураўкова заўсёды дэманстравала ляяльнасьць да свайго начальніка.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: