Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Салідарнасьць з віцебскімі галадоўшчыкамі
10:38, 12/02/2004

Дзясяты дзень у Віцебску праходзіць галадоўка прадпрымальнікаў. Разам з галадоўнікамі каторы дзень запар знаходзіцца сябра Еўрапейскай Кааліцыі “Свабодная Беларусь”, праваабаронца ды журналіст Валеры Шчукін, колькі дзён разам з прадпрымальнікамі галадавалі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”.

На знак салідарнасьці зь віцебскімі прадпрымальнікамі сямёра віцебскіх сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі вырашылі таксама далучыцца да акцыі пратэсту, але супрацоўнікі міліцыі забаранілі ім гэта. Да іх падышоў міліцыянт і сказаў, што ў памяшканьні кірмашу “Мішэль” знаходзяцца рэчы, і ён за іх нясе адказнасьць. А гэтыя людзі яму незнаёмыя, і таму ён просіць іх сысьці.

Пратэстоўцы радуюцца і кожнаму новаму ўдзельніку акцыі, і ўсім, хто гатовы падтрымаць іхны супраціў.

“Каб падтрымаць усё тое, што мы робім, 12 лютага, з 15-й да 18-й гадзіны будуць страйкаваць уладальнікі маршрутных таксовак. Яны сказалі так: “Калі будзе патрэбна, мы гатовыя працягваць гэтую акцыю да поўнае перамогі”. Гэта было так прыемна, калі яны сказалі: “Дзяўчаткі, мы з вамі”, -- паведаміла Радыё Свабода адна з галадоўшчыц.

Бліжэй да вечара крыты кірмаш “Мішэль” пачаў нагадваць баявы штаб: на агульную нараду прыходзілі й прадстаўнікі ўсіх кірмашоў, і ўладальнікі маршрутных таксовак ды прыватных шапікаў. Усе яны зьбіраюцца ўзяць удзел у страйку 12 лютага. Мяркуецца, што ён будзе надзвычай масавы.
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: