Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аксану Новікаву амніставалі
10:32, 12/02/2004

Камітэт выкананьня пакараньняў амніставаў Аксану Новікаву, якую ў красавіку мінулага году за абразу прэзыдэнта пакаралі двума гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. Раней за паклёп на прэзыдэнта былі асуджаныя тры журналісты — Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка з газэты “Пагоня” і Віктар Івашкевіч — рэдактар газэты “Рабочы”. Усе яны адбылі пакараньне на так званай “хіміі”.

Цэнтральны суд Менску 4 красавіка мінулага году пакараў Аксану Новікаву за абразу прэзыдэнта. Аксана Новікава 17 кастрычніка 2002 году на Кастрычніцкім пляцы раздавала ўлёткі, у якіх сьцьвярджалася, што Аляксандар Лукашэнка і кіраўнікі сілавых ведамстваў мелі дачыненьне да выкраданьня людзей. Суд пакараў Аксану Новікаву за абразу прэзыдэнта двума гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады.

Аксана Новікава, нягледзячы на пакараньне, і далей удзельнічала ў вулічных апазыцыйных акцыях. Двойчы яна самастойна правяла пікеты і за гэта панесла адміністрацыйную адказнасьць. За парушэньні Адміністрацыйнага кодэксу Аксану маглі накіраваць адбываць пакараньне ў жаночую калёнію, але чыноўнікі ўлічылі тое, што яна мае маленькае дзіця і ўжылі для маладой маці амністыю.

Паводле закону, Аксана Новікава вызваленая ад адбыцьця пакараньня. Цяпер за ёй лічацца толькі парушэньні Адміністрацыйнага кодэксу. У выпадку затрыманьня на вулічнай акцыі суд будзе разглядаць справу паводле 167 артыкулу як паўторнае парушэньне. За гэта прадугледжаныя пакараньні штрафамі максымальных памераў. Паводле апошніх прысудаў, Аксана мусіць заплаціць 7 мільёнаў 875 тысяч рублёў (гэта каля 3500 даляраў), паведамляе Радыё Свабода.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: