Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кнігі Арлова зноў не прайшлі цэнзуру
10:53, 12/02/2004

Конкурсная камісія выставы-кірмашу “Кнігі Беларусі-2004”, якая пройдзе ў Менску з 17 да 19 лютага, выключыла з намінантаў на званьне найлепшага выданьня году кнігу мастака Зьмітра Герасімовіча й пісьменьніка Ўладзімера Арлова “Краіна Беларусь”. У Міністэрстве інфармацыі сьцьвярджаюць, што гэта зьвязана з тэхнічнымі прычынамі, а менавіта — кніга была надрукаваная па-за межамі Беларусі. Аднак аўтары перакананыя, што насамрэч гэта ёсьць палітычна матываванай замовай найвышэйшых уладаў краіны.

“Кнігі Беларусі-2004” — штогадовая міжнародная выстава-кірмаш, якая сёлета пройдзе адзінаццаты раз. І традыцыйна адмысловая экспэртная камісія вылучае на прэзэнтацыю найлепшую кнігу году паводле зьместу, мастацкіх і тэхнічных вартасьцяў. Паводле папярэдняга адбору, сёлета такой была названая кніга “Краіна Беларусь”. Аднак у выніку галасаваньня яна не ўвайшла нават у тройку найлепшых. Мастак Зьміцер Герасімовіч, які аздабляў “Краіну Беларусь” кажа, што гэта ня першы выпадак забароны на папулярызацыю выданьня й на гэта ёсьць палітычная замова.

“Першыя праблемы ў мяне былі з прэзэнтацыяй кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы, была адмова ў прэзэнтацыі. Затым у Інстытуце праблемаў культуры было адназначна сказана, што такіх праектаў мы не падтрымліваем. Крыху больш мякка, але тое ж і ў Нацыянальным музэі. Я думаю, што па інэрцыі бюракратычны апарат арганізаваўся, і гэтая кніга адназначна была забароненая зьверху. Нашая гісторыя — гэта палітыка”, -- паведаміў Зьміцер Герасімовіч Радыё Свабода.

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў перакананы, што галоўнай прычынай забароны на “Краіну Беларусь” сёлета ёсьць ня месца друку выданьня, а зьмест і асоба аўтараў кнігі.

“Нашая ўлада, на жаль, баіцца гісторыі. Невыпадкова мае кнігі, прысьвечаныя гісторыі апошнімі гадамі выходзяць па-беларуску, але за межамі Беларусі. Калі казаць пра “Краіну Беларусь”, то мы са Зьмітром Герасімовічам імкнуліся падкрэсьліць, што ў нас, у беларусаў, эўрапейская гісторыя, а гэта своеасаблівы пропуск у эўрапейскую будучыню. Відаць, некаму вельмі ня хочацца эўрапейскай будучыні для нашай краіны”, -- гаворыць Уладзімер Арлоў.

Адметна, што Аляксандар Лукашэнка ўзнагароджваў пераможцаў школьных алімпіядаў мінулага году менавіта кнігай спадара Арлова “Краіна Беларусь”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: