Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэсурсовы цэнтар “Усяслаў Чарадзей” у Наваполацку атрымаў пісьмовае папярэджаньне ўпраўленьня юстыцыі. Паводле ўпраўленьня юстыцыі, недзяржаўная арганізацыя парушыла заканадаўства, бо не знаходзіцца па месцы свайго юрыдычнага адрасу – у будынку аддзела культуры гарвыканкаму. Калі на працягу некалькіх тыдняў пытаньне з новым юрыдычным адрасам ня будзе вырашана, то рэгістрацыя “Ўсяслава Чарадзея” будзе скасаваная і арганізацыя ў перспектыве можа быць ліквідаваная, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.