Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акт аб дэмакратыі ў Беларусі зноў разгледзяць 10:29, 13/02/2004
Прадстаўнікі Народнай кааліцыі “5+” у чацьвер правялі ў Вашынгтоне апошнія сустрэчы ды вернуцца ў Менск. Перад ад’ездам яны атрымалі гарантыі таго, што праект Акту аб дэмакратыі ў Беларусі зноў будзе разгледжаны Кангрэсам ЗША як асобны дакумэнт, без далучэньня праблематыкі іншых краінаў.
Як распавёў адзін зь лідэраў кааліцыі “5+” Станіслаў Шушкевіч, беларускіх апазыцыянэраў прыняў памочнік намесьніка дзяржаўнага сакратара ЗША Рычарда Армітыджа Стывэн Пайфэр, які раней наведваў Менск. Таксама ён распавеў:
-- Будзем сустракацца ў Гельсынскім камітэце перад ад’ездам, а таксама з кангрэсмэнам Сьмітам, які зьяўляецца аўтарам Акту аб дэмакратыі ў Беларусі. Цяпер мы маем пэўныя гарантыі, што гэты акт вернецца назад на разгляд, таму што там паўсталі вялікія праблемы па шэрагу іншых краін, а па Беларусі ніякіх праблемаў няма. І таму мы спадзяёмся, што гэты акт, які канстатуе, што адбываецца ў Беларусі, будзе прыняты ў найбліжэйшы час.
Станіслаў Шушкевіч дадаў, што працэдура вяртаньня акту ў Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША вельмі няпростая, аднак і камітэт у справах рэглямэнту, і профільны камітэт запэўнілі беларускую дэлегацыю, што гэта адбудзецца і Акт аб дэмакратыі ў Беларусі разгледзяць у Кангрэсе асобна. Паводле спадара Шушкевіча, ніхто ані ў Кангрэсе, ані ў дзяржаўным дэпартамэнце не выступае супраць гэтага акту. Акрамя яго ініцыятара Крыстафэра Сьміта з Палаты прадстаўнікоў, Акт аб дэмакратыі ў Беларусі моцна падтрымлівае сэнатар Джон Маккэйн.
Сэнатар Маккэйн паведаміў таксама, што дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл падчас сустрэчы з расейскім міністрам замежных справаў Ігарам Івановым абмяркуе сытуацыю ў Беларусі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў. Белоруссия