Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гарадзенскіх журналістаў не пусцілі на нараду па ідэалогіі 10:32, 16/02/2004
12 лютага гарадзенскіх журналістаў выдалілі з залі, дзе праходзіла нарада Упраўлення інфармацыі Гарадзенскага аблвыканкама з удзелам намесніцы міністра інфармацыі Ліліі Ананіч. За апошні тыдзень гэты ўжо другі выпадак у Гродне, калі чыноўнікі Упраўлення перашкаджаюць прадстаўнікам недзяржаўнай прэсы выконваць прафесійныя абавязкі, паведамляе прэс-служба БАЖ.
На ўваходзе ў залю паседжанняў аблвыканкама Анджэя Пісальніка (газета "День") і Ірыну Чарняўку ("Белорусская газета") затрымаў намеснік кіраўніка Упраўлення інфармацыі Павел Скрабко, які заявіў, што гэта - "унутранае мерапрыемства" і запатрабаваў, каб тыя пакінулі будынак аблвыканкаму. Аднак журналісты спаслаліся на закон аб друку, які дае ім права прысутнічаць на гэткіх сустрэчах без запрашэння, і прайшлі ў залю.
Праз пэўны час П. Скрабко выклікаў міліцыянта з аховы будынка аблвыканкаму, па патрабаванні якога журналіст Анджэй Пісальнік пакінуў залю. Ірына Чарняўка заставалася ў памяшканні да пачатку паседжання. Тады кіраўнік Упраўлення інфармацыі Уладзімір Амелька прапанаваў прысутным прагаласаваць за выдаленне журналістаў з залі. Прапанову падтрымалі сем чалавек, аднак сп. Амелька абвесціў, што рашэнне прынята "адзінагалосна".
Карэспандэнтку Юлію Дарашкевіч увогуле не пусцілі ў памяшканне, дзе праходзіла мерапрыемства. Белоруссия