Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былога старшыню «Белтэлерадыёкампаніі» да суду будуць трымаць пад вартай 16:58, 17/02/2004
17 лютага Рэспубліканская пракуратура афіцыйна абвясьціла пра затрыманьне былога старшыні Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова. У часе сьледзтва яго будуць утрымліваць пад вартай у камэры менскага сьледчага ізалятару. Супраць былога старшыні Белтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова распачатая крымінальная справа. Яе расьсьледуе сьледчы аддзелу ў справах карупцыі пракуратуры Беларусі. Спадар Рыбакоў падазраецца ў парушэньнях адразу трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу — злоўжываньнях службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжах і ў атрыманьні хабару ад кіраўнікоў камэрцыйных структураў за прыняцьце спрыяльных для іх рашэньняў, паведамляе Радыё Свабода.
Нагадаем, 13 лютага Ягор Рыбакоў згодна з загадам Аляксандра Лукашэнкі быў вызвалены з пасады старшыні Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі. Указ быў падпісаны пасьля сустрэчы генэральнага пракурора Віктара Шэймана з Аляксандрам Лукашэнкам. 13 лютага Ягора Рыбакова затрымалі, а 16 лютага намесьнік пракурора Віктар Прус даў санкцыю на ўтрыманьне Рыбакова пад вартай.
Калі ў судзе будзе даказаная віна Ягора Рыбакова, то ён можа апынуцца за кратамі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.