Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«БДГ» зноў пад прыцэлам
10:41, 20/02/2004

Выйшэйшы гаспадарчы суд 19 лютага адмовіў рэдакцыі “Белорусской деловой газеты” ў зыску да Міністэрства інфармацыі. Журналісты дамагаліся адмены папярэджання, вынесенага газеце 26 снежня мінулага года, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Падставай для вынясення папярэджання сталі адразу тры артыкулы журналіста Сяргея Сацука: “Ушёл через окно. Серийный маньяк разрушил миф о неприступности “американки” (“БДГ” ад 24-га верасня 2003 г. №82), “Один против всех” (“БДГ” ад 1-га кастрычніка 2003 г. №84) і “Покушение, которого не было” (“БДГ” ад 12-га лістапада №96). Міністэрства палічыла, што ў згаданых публікацыях былі распаўсюджаныя “не адпаведныя рэчаіснасці звесткі”, што з’яўляецца парушэннем арт. 32 Закона аб друку.

Вынясенне папярэджання было ініцыявана Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, які звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі і “прадаставіў яму матэрыялы”. Міністэрства інфармацыі ў гэтай сітуацыі, па сутнасці, узяло на сябе функцыі суда, мяркуе прадстаўнік газеты ў судзе Андрэй Бастунец: паводле заканадаўства аб друку, асобы або ўстановы, чые правы закранула не адпаведная рэчаіснасці апублікаваная інфармацыя, павінны патрабаваць яе абвяржэння праз зварот у рэдакцыю, а ў выпадку адмовы дамагацца гэтага праз суд.

Бастунец таксама звяртае ўвагу на тое, што ўсе тры артыкулы былі напісаны ў жанры журналісцкага расследавання. “Рэакцыя КДБ ёсць паказнікам стаўлення дзяржаўных органаў да гэтага накірунку журналістыкі,” -- лічыць юрыст.

Судовае рашэнне ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана толькі ў парадку нагляду.

Такім чынам, на рахунку “БДГ” сёння тры папярэджанні, два з якіх суд пакінуў у сіле, а трэцяе (вынесенае за парушэнне арт. 5 Закона аб друку) рэдакцыя яшчэ будзе аспрэчваць. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: