Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд адхіліў зыск патэнцыйнага выдаўца «Новой газеты Сморгони» 10:37, 20/02/2004
Вышэйшы гаспадарчы суд 19 лютага адхіліў зыск смаргонскай прадпрымальніцы Вольгі Куняўскай да Гарадзенскага аблвыканкама. Куняўская спрабавала абскардзіць рашэнне аблвыканкама па адмове ў рэгiстрацыi яе прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Регион-пресс", паведамляе прэс-служба БАЖ.
Матывавальнай часткі рашэння зыскоўцы пакуль не атрымалі. Агучыўшы рашэнне, суддзя Людміла Калеснікава паведаміла толькі, што вынясе "прыватнае вызначэнне" ў адрас Гарадзенскага аблвыканкама за тое, што чыноўнікі не ўказалі прычыны адмовы ў рэгістрацыі "Регион-пресс", а таксама пратэрмінавалі адказ прадпрымальніцы. (Нагадаем: 10 лютага тая ж суддзя адхіліла зыск рэдакцыі "БДГ" да Міністэрства інфармацыі з просьбай прызнаць несапраўдным папярэджанне ад 16 снежня).
Разгляд справы пачаўся 13 студзеня, але пасля гэтага суд двойчы адкладаўся. У выніку гэтую справу запатрабаваў Вышэйшы гаспадарчы суд.
Нагадаем: у пачатку сакавiка 2003 года Вольга Куняўская, жонка выдаўца "Новой газеты Сморгони" Рамуальда Улана, звярнулася з заявай аб рэгiстрацыi прыватнага ўнiтарнага выдавецкага прадпрыемства "Регион-пресс" у Гарадзенскі аблвыканкам, аднак чыноўнікі адмовiлі ёй без тлумачэння прычын. Раней гаспадарчы суд Гродзенскай вобласцi па зыску Смаргонскага райвыканкама ануляваў рэгiстрацыю індывідуальнага прадпрымальнiка Улана. Пасля гэтага прадпрымальнік заявіў, што плануе аднавiць выхад "Новой газеты Сморгони" праз рэгiстрацыю юрыдычнай асобы, якая возьме на сябе функцыi рэдакцыi. Белоруссия