Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Праваабаронцу выклікаюць у пракуратуру 10:36, 20/02/2004
19 лютага ў пракуратуру г.Наваполацка быў выкліканы праваабаронца Зьміцер Салаўёў. Зьміцер Салаўёў быў выкліканы з прычыны таго, што ў пракуратуру прыйшоў ліст з гарвыканкаму, у якім сьцьвярджалася, што ў горадзе дзейнічаюць структуры незарэгістраваных арганізацыяў і ўзгадваўся праваабарончы цэнтр “Вясна”, а ў якасьці доказаў быў прыкладзены мясцовы праваабарончы бюлетэнь “Наша права” . Прадстаўнікі пракуратуры патрабавалі ад Зьміцера Салаўёва тлумачэньняў. Спасылаючыся на арт. 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, праваабаронца адмовіўся даваць інфармацыю, якая можа быць скарыстаная супраць яго.