Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Віцебску затрымалі сябраў КХП БНФ
10:32, 24/02/2004

У Віцебску за несанкцыянаванае пікетаваньне затрымалі сябраў КХП БНФ Уладзімера Плешчанку ды Аляксандра Салаўяна. Апазыцыянераў затрымалі за зьмест плякатаў, зь якімі яны выйшлі да Віцебскага райвыканкаму. Як паведамляе Радыё Свабода, Плешчанка трымаў у руках абвестку “Збор подпісаў супраць саюзнае дамовы, незаконна падпісанай Аляксандрам Лукашэнкам”, а Аляксандар Салаўян меў плякат “Схадзіў на выбары – падтрымаў існуючы рэжым”.

Прачытаўшы гэтыя словы, патрульныя міліцыянты спачатку перапісалі іх на паперку ды на колькі хвілінаў ад’ехалі. Вярнуўшыся, як лічыць спадар Плешчанка, пасьля кансультацыі з начальствам, яны загадалі абодвум апазыцыянэрам ехаць зь імі ў пастарунак. Уладзімера Плешчанку ды Аляксандра Салаўяна завезьлі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі ды склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне.

На рахунку Плешчанкі ды Салаўяна ўжо некалькі соцень падобных затрыманьняў. Толькі ў гэтым месяцы іх падобным чынам затрымлівалі ўжо двойчы. Мінулым разам, 5 лютага, Уладзімера Плешчанку проста з пастарунку завезьлі ў суд, дзе за несанкцыянаванае пікетаваньне, паводле выраку судзьдзі спадарыні Варатынскай, ён быў аштрафаваны на 2 мільёны 800 тысяч рублёў. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: