Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нацыянальны сцяг над беларускай сталіцай 13:00, 24/02/2004
Бел-чырвона-белы штандар быў вывешаны “зубрамі” ў мікрараёне Сухарава 23 лютага. Сцяг быў замацаваны на дроце над вуліцай на вышыні дванаццаціпавярховага дома. Палотнішчы, вывешаныя “зубрамі” такім чынам раней, улады не маглі зняць на працягу некалькіх сутак і, нават, тыдняў. Нацыянальныя сцягі, якія ўздымаюць дух грамадзян і надаюць веру ў перамогу, будуць з`яўляцца над беларускімі гарадамі і далей, паведамляе прэс-служба руху ЗУБР.