Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ці чытае дзяржава прыватную карэспандэнцыю?
14:02, 24/02/2004, фота ByMedia.net

Дзеячы беларускай апазыцыі даўно кажуць пра несанкцыянаваны прагляд уладамі іхнай прыватнай карэспандэнцыі. Між тым, гэтая незаконная практыка ўжо набывае рысы агульнараспаўсюджанай у сучаснай Беларусі.

У інтэрвію Радыё Свабода вядомая адвакатка Вера Страмкоўская ўспамінае з асабістага досьведу:

“Мне заўсёды высылаюць на мой хатні адрас рашэньні эўрапейскага суду правоў чалавека. Гэта такія вялікія капэрты, падпісаныя ангельскай мовай. І заўсёды гэтыя капэрты альбо адкрытыя цалкам, альбо надарваныя. Па краі ці яшчэ дзе. Заўсёды”.

Адвакатка Вера Страмкоўская заклапочаная рэгулярным умяшаньнем беларускай дзяржавы ў прыватнае жыцьцё грамадзянаў краіны. У прыватнасьці, Вера Страмкоўская мае прэтэнзіі да дзяржавы за пранікненьні ў прыватную карэспандэнцыю. Прычым, з досьведу праваабаронцы яна ведае, што такія прэтэнзіі маюць ужо ня толькі вядомыя палітыкі, але і паспалітыя грамадзяне.

У Цэнтры правоў чалавека, якім кіруе Вера Страмкоўская, гэтыя скаргі зафіксаваныя. Канечне, звычайныя людзі ня могуць сьцьвярджаць з пэўнасьцю, што іхную пошту праглядалі з палітычных матываў, а ня проста шукаючы грошы ці іншыя каштоўнасьці. Але што да карэспандэнцыі з эўрапейскіх структураў, то відавочна, што яе кантралююць паводле загаду зьверху, у гэтым перакананая Вера Страмкоўская. Яна ўважае гэта парушэньнем правоў, што гарантаваныя Канстытуцыяй краіны і цытуе 28 артыкул Асноўнага закону:

Кожны мае права на абарону ад умяшаньня ў яго асабістае жыцьцё, у тым ліку ад замаху на таямніцу ягонай карэспандэнцыі, тэлефонных ды іншых паведамленьняў”.

Паводле закону, магчымасьці ўмяшаньня ў прыватнае жыцьцё грамадзянаў вельмі абмежаваныя. Вера Страмкоўская іх пералічвае:

“Толькі ў выпадку, калі ў крымінальнай справе ёсьць санкцыя на гэта пракурора, альбо праводзяцца нейкія апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы і пазначаны тэрмін, калі пра гэтыя мерапрыемствы трэба паведаміць пракурору. Гэта ўсё прадугледжана крымінальна-працэсуальным кодэксам”.

Між тым гэтыя патрабаваньні закону ў Беларусі могуць лёгка быць праігнараваныя. Пра гэта, дзеля прыкладу, сьведчыць гісторыя, пра якую раскажа гарадзенскі карэспандэнт Радыё Свабода Сяргей Астраўцоў.

“Калядныя сьвяты ўжо пасьпелі забыцца, а вось гарадзенец Валеры Леванеўскі, адзін з заснавальнікаў Еўрапейскай Кааліцыі “Свабодная Беларусь”, дагэтуль мае праблемы зь віншаваньнем, якое ён даслаў украінскім дыпляматам”.

“Я быў выкліканы супрацоўнікамі міліцыі ў аддзел грамадзкай бясьпекі Ленінскага РАУС для дачы тлумачэньняў. На месцы мне прад’явілі мой ліст, адрасаваны ў консульскі аддзел амбасады Ўкраіны, у якім я віншую з Новым годам, з Калядамі”, -- паведаміў Леванеўскі.

Трэба сказаць, што Леванеўскі прыклаў да віншаваньня свае незарэгістраваныя бюлетэні “Факел Прометея” і “Предприниматель”. У міліцыі і на гэта пытаньні знайшліся: дзе і як выпускаліся бюлетэні?

“Мне паказалі спэцыяльнае даручэньне намесьніка пракурора Гарадзенскай вобласьці, у якім гаварылася аб тым, што неабходна дасьледаваць дадзены ліст і бюлетэні на прадмет адміністрацыйнага правапарушэньня. Я задаў пытаньне: ці існуе ў нас таямніца ліставаньня, якая гарантаваная Канстытуцыяй? Зразумелага адказу я не атрымаў і сказаў, што паказаньні даваць ня буду. Ну чаму я павінен даваць тлумачэньні па маім лісьце, адрасаваным зусім іншым людзям?”

Пасьля гэтага Валеры Леванеўскі падаў скаргу ў абласную пракуратуру. Між іншым, ён просіць разгледзець пытаньне наконт таго, каб распачаць крымінальную справу супраць тых, хто “незаконна перахапіў і ўскрыў” ягоную карэспандэнцыю. Дарэчы, ліст ён укінуў у звычайную вулічную паштовую скрынку.

“Я ня першы раз віншую дыпляматычныя місіі. Але апошнім часам я зьвярнуў увагу на тое, што карэспандэнцыя мая не даходзіць да адрасатаў альбо даходзіць з затрымкай у два-тры тыдні... Яны ўжо нахабна ня толькі перахопліваюць лісты, але патрабуюць тлумачэньняў—што там напісана? Гэта альбо правакацыя, альбо бездапаможнасьць. Яны ўжо нічога зрабіць ня могуць, а па лістах патрабуюць тлумачэньні”.

Спадар Леванеўскі вырашыў высьветліць, як дайшлі ягоныя навагоднія віншаваньні замежным дыпляматам? Аказалася, што па прызначэньні трапіла прыблізна толькі пятая частка лістоў.

Апошнімі днямі Валерыя Леванеўскага зноўку настойліва выклікалі ў РАУС для дачы паказаньняў. Навагодняе віншаваньне ўкраінскім дыпляматам па-ранейшаму не дае спакою гарадзенскай міліцыі.

Адвакатка Вера Страмкоўская таксама адзначае, што пракуратура не рэагуе на факты незаконнай пэрлюстрацыі прыватнай карэспандэнцыі. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: