Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
12 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» зноў разгледжаны ў Кангрэсе ЗША
10:27, 01/03/2004

Кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт, адзін з ініцыятараў законапраекту, ізноў вярнуў яго ў цэнтар увагі заканадаўцаў 26 лютага на паседжаньні камітэту міжнародных справаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. Крыстафэр Сьміт унёс гэтак званую “папраўку тыпу замены” – замест раней ухваленага на гэтым этапе праекту прапанаваў іншы варыянт пад такой самай назвай. Камітэт міжнародных справаў ўхваліў гэтую прапанову, паведамляе Радыё Свабода.

Законапраект прадугледжвае дапамогу ў пабудове дэмакратыі ў Беларусі і разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці, падтрымку незалежнага друку і радыё. “Акт” таксама патрабуе ад урада ЗША расьсьледаваць парушэньні правоў чалавека, зьнікненьні людзей, незаконны гандаль зброяй, асабістыя грашовыя капіталы вышэйшага кіраўніцтва Беларусі, прадугледжвае канкрэтныя эканамічныя і палітычныя санкцыі супраць беларускага рэжыму.

Законапраект “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” ўпершыню зьявіўся ў Кангрэсе ЗША яшчэ ў 2001 годзе. Ён перажыў некалькі стадыяў існаваньня, пакуль урэшце не ператварыўся ў частку закону аб міжнародных сувязях, гэтак званы “Параграф 15”. Тады ініцыятары праекту кангрэсмэн Сьміт, сэнатар Бэнджамін Кэмпбэл і іншыя спонсары палічылі, што ў такім выглядзе закон мае больш шанцаў на хуткае зацьверджаньне. І сапраўды, мінулым летам Палата прадстаўнікоў у поўным складзе прагаласавала за закон. Аднак закон павінен быў ухваліць яшчэ і Сэнат. Там узьніклі спрэчкі, якія тычыліся фінансаваньня асобных разьдзелаў закону (не беларускай часткі), і сэнатары не знайшлі магчымым прыняць закон. Крыстафэр Сьміт, які выдатна ведае сытуацыю ў Беларусі, нядаўна ізноў сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі ў Вашынгтоне і абмяркоўваў сярод іншых тэмаў восеньскія парлямэнцкія выбары. Крыстафэр Сьміт вырашыў болей не чакаць і актывізаваць працэс.

Як адрозьніваецца цяперашні дакумэнт ад першапачатковых вэрсіяў?

У агульнапалітычным пляне гэта той самы дакумэнт. Прэамбула цалкам перанесена бязь зьменаў. Ацэнкі і патрабаваньні, асноўная лексіка засталіся ранейшыя. У апошнім варыянце ў параўнаньні зь першым крыху менш канкрэтыкі ў справах фінансаваньня – заканадаўцы вырашылі, што дакладныя сумы будуць вылучацца ў адпаведнасьці з непасрэднымі ацэнкамі і патрэбамі. Усе болевыя моманты беларускай сытуацыі пазначаны поўна і без кампрамісаў.

Важнае пытаньне – пэрспэктывы прыняцьця “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі” ў якасьці дзеючага закону. 26 лютага быў зроблены неабходны і важны працэдурны крок. Цяпер, пасьля ўхвалы ў Камітэце міжнародных справаў, законапраект можа быць вынесены на галасаваньне поўнага складу Палаты прадстаўнікоў. Калі гэта адбудзецца – залежыць, вядома, ад кангрэсмэнаў. З аднаго боку, палітычны працэс у Амэрыцы сёлета вызначаецца прэзыдэнцкімі выбарамі, а з другога – пад час прэзыдэнцкай кампаніі ўпершыню за шмат гадоў гэтак актыўна дэбатуецца зьнешняя палітыка. “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” мае падтрымку абедзьвюх партыяў і набывае ўсё новых спонсараў у Кангрэсе – нядаўна далучыліся сэнатары Джозэф Лібэрман і Тэд Кокран. Актыўна і настойліва нагадвае пра законапраект беларуская дыяспара і Рада БНР. У Сэнаце таксама чакаюцца зрухі ў гэтай справе ў самы бліжэйшы час. Паводле ацэнкі супрацоўнікаў кангрэсу, у парадак дня сэсіі ўхвалены законапраект можа быць пастаўлены ўжо ў сакавіку ці красавіку.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: