Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
1 сакавіка Дзьмітрый Салаўёў, які з’яўляўся прадстаўніком праваабарончага цэнтру “Вясна” ў Наваполацку, быў выкліканы позвай у пракуратуру гораду, дзе яму паведамілі, што ў выпадку “ажыцьцяўленьня дзейнасьці ад імя незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна” і ў выпадку зьдзяйсьненьня якіх-небудзь дзеяньняў ад імя названай арганізацыі ён можа быць прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці па арт. 167.10 КаАП РБ”.
Дзьмітрыю Салаўёву паведамілі, што пракуратура атрымала інфармацыю з Наваполацкага гарвыканкаму і ўпраўленьня юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму, што ў сьнежні 2003-студзені 2004 году распаўсюджвалася друкаванае выданьне, у якім утрымлівалася інфармацыя аб працягу дзейнасьці ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна” і друкаваліся матэрыялы ад імя гэтай структуры. У паведамленьні, падпісаным старшынёй Наваполацкага гарвыканкаму Ўладзімірам Камаровым, сказана, што “выкладзеныя вышэй абставіны ўказваюць на намер ажыцьцяўляць дзейнасьць ад імя "Праваабарончага цэнтру “Вясна”, які не зарэгістраваны ў адпаведным парадку”.
Дзьмітрый Салаўёў лічыць дадзенае рашэньне пракуратуры цалкам незаконным, паколькі ён выступаў у згаданым “друкаваным выданьні” (бюлетэні) ў якасці асобы, а не прадстаўніка арганізацыі. Салаўёў успрымае ціск на яго з боку пракуратуры і гарвыканкаму як спробу запалохаць і жаданьне спыніць ягоную праваабарончую дзейнасьць. Белоруссия