Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Берасьцейскі завод «Цьветатрон» працуе адзін дзень на тыдзень 12:48, 03/03/2004
Загад пра тое, што завод “Цьветатрон” будзе працаваць толькі адзін дзень на тыдзень падпісаны выканаўцам абавязкаў дырэктара Ігарам Млынчыкам. У адміністрацыі прадпрыемства тлумачаць такое рашэньне вялікімі фінансавымі праблемамі і адсутнасьцю попыту на вырабленую прадукцыю, паведамляе Радыё Свабода.
Завод “Цьветатрон” спэцыялізуецца на вытворчасьці паўправоднікоў, якія раней ішлі пераважна на экспарт у краіны Паўднёва-Усходняй Азіі ды Кітай. Аднак былыя пакупнікі адмаўляюцца набываць прадукцыю “Цьветатрону” паводле ранейшых коштаў і патрабуюць іхнага зьніжэньня ня менш чым на 10%. У такім выпадку завод, які ўжо зараз мае вялікую запазычанасьць за энэрганосьбіты і карыстаецца крэдытамі, каб выплаціць заробак, можа амаль цалкам спыніць сваю працу.
Фінансавае становішча на прадпрыемстве сталася прычынай зыходу з займанай пасады ўжо пятага за апошнія гады кіраўніка заводу. Аднак паводле словаў старшыні прафсаюзнай суполкі работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Зінаіды Міхнюк, рабочыя “Цьветатрону” ня вераць, што чарговая адстаўка станоўча паўплывае на дзейнасьць заводу.
Спадарыня Міхнюк кажа, што рабочым заводу прапануюць добраахвотна звальняцца з прадпрыемства. Між тым, на “Цьветатроне”, дзе калісьці працавала каля 8 тысяч чалавек, цяпер працуе ўжо менш за тысячу рабочых. Iхны сярэдні заробак складае прыблізна 130 тысяч рублёў у месяц. Белоруссия