Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 45 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жураўкову і Рыбакова да суду будуць трымаць у СІЗА КГБ
10:27, 04/03/2004

Былую кіраўніцу справамі прэзыдэнта Галіну Жураўкову і былога старшыню Белтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова будуць да суду ўтрымліваць у сьледчым ізалятары КГБ. Генэральны пракурор Віктар Шэйман падчас справаздачы Аляксандру Лукашэнку аб ходзе расьсьледаваньняў гучных крымінальных справаў паведаміў, што ў спадара Рыбакова сьледчыя знайшлі 100 тысяч даляраў.

Супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі не зьдзівіла тое, што ў іх былога кіраўніка сьледчыя знайшлі такую вялізную суму грошай. На іх думку, матэрыяльны стан Ягора Рыбакова значна лепшы. Яны распавялі, што на БТ даўно хадзілі размовы пра тое, што ў старшыні тэлерадыёкампаніі ёсьць нерухомасьць пад Менскам і ў Белавескай пушчы. Але ў адміністрацыі Лукашэнкі прэсавая сакратарка Натальля Пяткевіч паведаміла, што ёй далі зьвесткі толькі пра гэткія вынікі ператрусу — 100 тысяч даляраў.

Супрацоўнік Беларускага тэлебачаньня Спартак Севярын распавёў Радыё Свабода пра тое, што падначаленыя Рыбакова падазравалі яго ў грашовых махінацыях:

Хлопец вельмі нячысты на руку. Ён меў больш за нас усіх разам. Я дакладна ня ведаю, на чым ён зарабляў, але можна зарабіць на так званым “адкаце”. Узяць грошы на набыцьцё вельмі сучаснай тэхнікі, а набыць у два ці тры разы таньней за сучасную, розьніцу класьці сабе ў кішэню. Зь бюджэту выдалі вялікія грошы на набыцьцё сучаснай тэхнікі, але нашы тэхнікі казалі, што яны яе ня бачылі. Другая форма набыцьця вялікіх грошай — праз рэкляму. Можна браць хабар за тое, каб паставіць тую ці іншую рэкляму ў прайм-тайм”.

Нагадаю, што 13 лютага Ягора Рыбакова ўказам Лукашэнкі зьнялі з пасады старшыні Белтэлерадыёкампаніі і ў той жа дзень зьмясьцілі ў камэру сьледчага ізалятару. 16 лютага намесьнік генпракурора Беларусі пастанавіў трымаць былога кіраўніка кампаніі пад вартай.

Пракуратура пакуль абвінавачвае Ягора Рыбакова ў злоўжываньні службовым становішчам, крадзяжах і атрыманьні хабару ад кіраўнікоў камэрцыйных структураў за прыняцьце спрыяльных для іх рашэньняў. Сьледзтва вядуць сьледчыя аддзелу ў справах карупцыі.

Што да цяперашняй суседкі Ягора Рыбакова, былой кіраўніцы справамі прэзыдэнта Галіны Жураўковай, КГБ, які вядзе расьсьледаваньне, абвесьціў, што яе абвінавачваюць у крадзяжах і злоўжываньні службовым становішчам. Прэсавы сакратар КГБ Аляксандар Базанаў паведаміў, што вядзецца заплянаваная праца, а Галіна Жураўкова дае паказаньні і на здароўе ня скардзіцца. Паводле неафіцыйных крыніцаў, 4 сакавіка вызначыцца, хто зойме вызваленую ёю пасаду. Белоруссия


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: