Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Белаазёрску ўзмацняецца ціск на дэпутатку мясцовага гарсавету 11:16, 04/03/2004
Пасьля звальненьня з працы дэпутатку Белаазёрскага гарсавету Наталлю Акаронку спрабуюць зрабіць вінаватай у гісторыі, калі быў моцна зьбіты ейны муж – кіраўнік гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
Два месяцы таму ў Белаазёрску быў зьдзейсьнены напад на кіраўніка мясцовай філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Яўгена Акаронку і ягоную жонку Натальлю, якая зьяўляецца дэпутатам гарадзкога савету. Асабліва цяжкія пашкоджаньні тады атрымаў спадар Акаронка, які патрапіў у шпіталь. Зараз паводле гэтага здарэньня мясцовай пракуратурай распачатая крымінальная справа.
Адначасова белаазёрская міліцыя высьвятляе іншыя падрабязнасьці бойкі. З папярэдніх высноваў вынікае, што сярод тых, каго могуць прыцягнуць да адказнасьці, ёсьць і Натальля Акаронка, якая таксама пацярпела ад нападу і была ініцыятарам міліцэйскага разьбіральніцтва.
Сёлета гэта ўжо ня першая непрыемнасьць для Натальлі Акаронкі. У студзені дэпутатку Белаазёрскага гарадзкога савету пазбавілі працы ў мясцовай школе. Падставай для звальненьня названы ўдзел у сэсіі гарсавету, якую ініцыявалі апазыцыйныя дэпутаты. Прадстаўнікі ўлады тую сэсію ў лістападзе мінулага году байкатавалі і дачакаліся паўторных выбараў, пасьля якіх апазыцыя пазбавілася большасьці ў мясцовым савеце, паведамляе Радыё Свабода. Белоруссия