Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Судзьдзя Ленінскага суда горада Менска Алена Церашкова 4 сакавіка пакарала штрафам у памеры 10 базавых адзінак сябра забароненага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтар “Вясна” Уладзімера Лабковіча.
Нагадаем, што Ўладзімер Лабковіч абвінавачваўся ў парушэньні 166 артыкула КаАП “за непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі”. 28 кастрычніка ён удзельнічаў у акцыі пратэсту ў Вярхоўным судзе супраць ліквідацыі ГА “Правабарончы цэнтар “Вясна”. Падчас працэсу, які адбыўся на наступны дзень, было парушанае права Лабковіча на вядзеньне судавытворчасьці па-беларуску. Рашэньне, прынятае 29 кастрычніка праваабаронца абскардзіў у Менскім гарадзкім судзе, які прызнаў рашэньне незаконным. Справа была накіраваная ў суд Ленінскага раёну на паўторны разгляд.
Таму, канчатковае рашэньне па справе Лабковіча прынятае толькі 4 сакавіка пасьля другога разгляду справы з удзелам перакладчыка, калі праваабаронца змог прымаць удзел у працэсе і абараняць свае законныя правы і інтарэсы. Пакараньне засталося ранейшым. Але цяпер Лабковічу давядзецца даплочваць розьніцу паміж сумамі штрафу – першы раз ён выплочваў спагнаньне, калі базавая вялічыня была меншай за сёньняшнюю, паведамляе www.belngo.info. Белоруссия