Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 910 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«За незалежную Беларусь — разам!»
10:56, 09/03/2004

Такі сьлёган выбраны для сёлятняй кампаніі па сьвяткаваньні Дня Волі. “Мы хочам выкарыстаць 25 сакавіка як дзень яднаньня ўсіх дэмакратычных сілаў, якія спавядаюць ідэалы, закладзеныя Радай Беларускай Народнай Рэспублікі. Вось таму і нарадзіўся гэты сьлёган”, — заявіў сустаршыня Ўсебеларускага нацыянальнага аргкамітэту па сьвяткаваньні 86-х угодкаў БНР Аляксей Марачкін.

6 сакавіка ў сталіцы прайшло паседжаньне рабочай групы аргкамітэту. Быў разгледжаны праэкт звароту да беларускага народу, а таксама абмеркаваная праграма сьвяточных мерапрыемстваў.

У Менску 21 сакавіка ў сядзібе Партыі БНФ адчыніцца выстава твораў Івонкі Сурвіллы і Ілоны Барадулінай. На 23 сакавіка плянуецца канцэрт гістарычнай музыкі “Легенды Вялікага Княства”. 25 сакавіка а 17-й гадзіне распачнецца гуляньне на пляцы Волі ля ратушы. Да помніку Янкі Купалы ўскладуць кветкі, пасьля чаго ў Доме ветэрана адбудзецца сьвяточны канцэрт. Яго праграму складае рэжысёр Валер Мазынскі. У гэты ж дзень пройдзе і вечарына ў Доме літаратара, якую рыхтуе пісьменьніца Вольга Іпатава. 27 сакавіка ў канцэртнай залі “Менск” ладзіцца канцэрт “Я нарадзіўся тут”.

14 сакавіка аб 11-й гадзіне ў офісе БНФ адбудзецца паседжаньне аргкамітэту, дзе плянуецца прыняць зварот да беларускага народу, а таксама абмеркаваць ход падрыхтоўкі да сьвята незалежнасьці, паведамляе прэс-служба БНФ. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: