Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікола Маркевіч — цалкам вольны
15:40, 10/03/2004

Скончыўся тэрмін пакараньня галоўнага рэдактара зачыненай гарадзенскай незалежнай газэты “Пагоня” Міколы Маркевіча. Улетку 2002 году за публікацыю ў газэце ён атрымаў прысуд — паўтара году абмежаваньня свабоды “за паклёп на прэзыдэнта”. Разам зь Міколам Маркевічам судзілі журналіста Паўла Мажэйку, тэрмін абмежаваньня свабоды якога быў на паўгоду меншы.

Пратэст супраць суду над супрацоўнікамі “Пагоні” выказалі журналісты, грамадзкасьць, у тым ліку міжнародная. Маральную падтрымку аказалі замежныя дыпляматы, якія прысутнічалі на судзе, а потым наведвалі журналістаў у папраўчых установах. Міколу Маркевіча ўзнагародзілі прэстыжнай прэміяй нямецкага часопіса “Zeit” “За прафэсійнасьць і мужнасьць”.

Апошні год Мікола Маркевіч знаходзіўся на гэтак званых папраўчых работах па месцы жыхарства, у яго ўтрымлівалі 15% заробку на карысьць дзяржавы. А першыя паўгоду ён адбываў пакараньне ў Асіповічах — у папраўчай установе адкрытага тыпу.

“Гэты дзень для мяне многае значыць. Хаця, я хачу падкрэсьліць, што выраз “на свабоду з чыстым сумленьнем” — гэта не пра мяне, бо я і ў няволю пайшоў з чыстым сумленьнем. Гэтая падзея дазволіць мне, бо я так сам сабе заплянаваў, зьвярнуцца ў суд з касацыйнымі скаргамі на на гэты несправядлівы і незаконны вырак суду Ленінскага раёну Горадні”, -- паведаміў Маркевіч Радыё Свабода.
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: