Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вярхоўны суд адхіліў скаргу праваабаронцаў 14:01, 11/03/2004
11 сакавіка Калегія Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь пад старшынствам судзьдзі Яхнавец разгледзела касацыйную скаргу ГА “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” на рашэньне Менскага гарадзкога суда, які 29 студзеня 2004 году прыняў рашэньне аб ліквідацыі гэтай арганізацыі. Калегія Вярхоўнага суда прыняла рашэньне адмовіць у задавальненьні скаргі і пакінуць рашэньне Менскага гарадзкога суда ў сіле.
Калегія таксама зьмяніла прычыну ліквідацыі арганізацыі: калі Менскі гарадзкі суд палічыў, што дастатковай прычынай дзеля спыненьня дзейнасці аб’яднаньня зьяўляецца “прадстаўленьне інтарэсаў няўрадавых арганізацыяў” падчас судовых працэсаў сябрамі “Незалежнага таварыства прававых дасьледваньняў”, то калегія Вярхоўнага суда ўбачыла “парушэньне тэрыторыі” дзейнасьці арганізацыі – менавіта гэтыя словы прагучалі з вуснаў судзьдзі Яхнавец, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Минск, Белоруссия