Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомелі суд прыпыніў разгляд пазову да райвыканкаму 10:39, 17/03/2004
Гаспадарчы суд Гомельскай вобласьці прыпыніў разгляд пазову жаночага аб`яднаньня “Ініцыятыва” да Гомельскага райвыканкаму, які адмовіў жаночай арганізацыі ў рэгістрацыі юрыдычнага адрасу ў прыватным доме ў вёсцы Яроміна.
Судзьдзя гаспадарчага суду Валянціна Пугачова патлумачыла, што ня можа прыняць рашэньне ў гэтым пытаньні, бо ў “Жыльлёвым кодэксе” не тлумачыцца дакладна, ці зьяўляецца разьмяшчэньне юрыдычнай адрэсы ў прыватным доме выкарыстаньнем жытла “не па прызначэньні”.
Судзьдзя вырашыла сама накіраваць запыт у камісію па заканадаўству “палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу”.
Тлумачэньні гэтай камісіі яшчэ ў сьнежні мінулага году спрабавала атрымаць старшыня жаночага аб`яднаньня “Ініцыятыва” Галіна Скараход. Аднак адказу няма і дагэтуль.
З прычыны разьмяшчэньня юрыдычных адрэсаў на прыватных кватэрах рэгіянальная ўправа юстыцыі з дапамогай судоў агульнай юрысдыкцыі зачыніла маладзёвы цэнтар “Гарт”, Рэчыцкую арганізацыю ўдзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Цяпер праблему з адрэсай мае Сьветлагорская гарадзкая арганізацыя БНФ “Адраджэньне” ды некаторыя іншыя грамадзкія суполкі, паведамляе Радыё Свабода. Белоруссия