|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Лукашэнка тайна катаецца на лыжах у Славеніі 10:22, 17/03/2004, Юры Сьвірко, Радыё Свабода
Прадстаўнік МЗС гэтай краіны Рок Саркр пацьвердзіў, што Аляксандар Лукашэнка знаходзілся ў Славеніі, але заявіў: -- Наконт візыту Лукашэнкі ад імя міністэрства я магу толькі пацьвердзіць, што гэта — прыватны візыт. Што да астатняга — ня ведаю, мо лепш зьвязацца зь беларускім бокам. Потым я патэлефанаваў Натальлі Пяткевіч, прэсавай сакратарцы Аляксандра Лукашэнкі, і спытаўся, што робіць ён у Славеніі: -- Не, прэзыдэнт на месцы. Я ўсё сказала. Аднак Аляксандар Лукашэнка меў размову з былым славенскім прэзыдэнтам Міланам Кучанам — як паведаміла мне дарадца апошняга Шпэла Фурлан, беларускі кіраўнік пажадаў абмеркаваць будучыню Эўразьвязу пасьля пашырэньня. Нагадаю, што Славенія ёсьць адной зь дзесяці краінаў, якія стануць сябрамі Эўрапейскага Зьвязу 1 траўня. Паводле спадарыні Фурлан, сустрэча двух палітыкаў адбылася раніцай 15 сакавіка: Карэспандэнт: -- Дзе прайшла гэтая сустрэча? Фурлан: -- У ваколіцах гораду Кран — месца называецца Брдо. Ведаеце, гэта як камэрцыйная, гэтак і ўрадавая ўстанова. Але ўрадавая тады, калі ўраду патрэбная гэтая ўстанова. Спадарыня Фурлан пацьвердзіла, што гэта яе шэф — экс-прэзыдэнт Кучан прыехаў у замак Брдо да спадара Лукашэнкі, а не Лукашэнка да Кучана. На пытаньне, хто плаціў за гэтую рэзыдэнцыю, Шпэла Фурлан адказала: -- Мяркую, што сам спадар Лукашэнка. На сайце brdo.com можна даведацца, што гэты гатэльны комплекс службы дзяржаўнага пратаколу Славеніі адкрыты для кожнага, хаця бальшыня гасьцей — бізнэсоўцы. Я пацікавіўся ў дзяжурнай, колькі каштуе прэзыдэнцкі нумар у замку Брдо і ці можна там пасяліцца зараз. -- У замку гэта каштуе 858 эўра за ноч. Але ў замку зараз гэта немажліва. Маркетынгавая мэнэджарка комплексу Брдо сказала мне, што знаходжаньне Аляксандра Лукашэнкі ў замку ёсьць вялікім сакрэтам і яе могуць звольніць, калі яна нешта скажа. На маё пытаньне, колькі дзён правёў Аляксандар Лукашэнка ў гэтым нумары, кіраўнік комплексу Брдо Ўладо Сэкірнік даў такі адказ: -- Я тут мэнэджэр. Я не КГБ. Але спадара Лукашэнку ў замку Брдо бачылі крыніцы люблянскіх журналістаў, сказала мне прадстаўніца тэлекампаніі POP TV: -- Мы не змаглі зьняць яго на камэру ў тым замку, дзе ён цяпер знаходзіцца, бо тады ён катаўся на лыжах у Крваўцы. Крвавец — гэта гарналыжны курорт Славеніі на вышыні паўтары-дзве тысячы мэтраў над узроўнем мора, які працуе кожную зіму як мінімум да 15 красавіка. Славенскія мэдыі паведамілі, што Аляксандра Лукашэнку запрасіў Янэз Шкрабец — дырэктар фірмы Riko, якая знаходзіцца ў Любляне, выпускае зборныя дамы й вядзе актыўную дзейнасьць на рынку былога СССР. Зьвязацца са спадаром Шкрабецам не атрымалася, бо ён у аўторак вылецеў зь Любляны ў Маскву, дзе будзе знаходзіцца да красавіка. Тэлекампанія POP TV зазначыла, што ў лістападзе 2002 году Чэхія ня выдала спадару Лукашэнку візы для паездкі на саміт НАТО ў Прагу, таму міністэрства замежных справаў Славеніі зьвярнулася ў Брусэль па кансультацыі. Але ў штаб-кватэры Эўразьвязу ня мелі пярэчаньняў, бо забароны для Аляксандра Лукашэнкі на ўезд у краіны-сябры гэтай арганізацыі няма. Варта нагадаць, што месяц таму спадару Лукашэнку далі аўстрыйскую візу, і МЗС Аўстрыі паведаміла, што ён паедзе катацца на лыжах у тырольскія горы. Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|