Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 1819 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У журналісткі «БДГ» Ірыны Макавецкай апісалі маёмасць
13:16, 18/03/2004

Увечары 17 сакавіка судовы выканаўца суда Чыгуначнага раёна Гомеля Сяргей Цяцера апісаў маёмасць карэспандэнткі "Белорусской деловой газеты" па Гомельскай вобласці Ірыны Макавецкай. Гэткім чынам ён выканаў рашэнне суда Кастрычніцкага раёна Мінска ад 1 кастрычніка 2003 года, які пастанавіў спагнаць з журналісткі на карысць следчага Пракуратуры РБ Вячаслава Цераховіча 300 тысяч рублёў, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Судовы выканаўца апісаў мэблю і некаторыя прадметы побыту ў кватэры журналісткі, ацаніўшы іх у 410 тысяч рублёў. Агульная сума, якую судовы выканаўца павінен спагнаць з журналісткі, складае каля 500 тысяч рублёў. Акрамя кампенсацыі зыскоўцу, журналістка павінна заплаціць 82 тысячы рублёў дзяржпошліны; яшчэ 5% ад спагнанай сумы каштуе "прымусовае выкананне прысуду"; 20% складзе камісійны збор пры продажы маёмасці; акрамя гэтага, журналістцы належыць аплаціць працу грузчыкаў і транспартаванне рэчаў у спецыялізаваную краму. Пакуль што апісаныя рэчы застаюцца "на адказным захаванні" ў І. Макавецкай.

Нагадаем: старэйшы следчы па асабліва важных справах Пракуратуры РБ В. Цераховіч звярнуўся ў суд з зыскам аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі яшчэ ў 2002 г. Ён аспрэчваў некалькі публікацый І. Макавецкай у "БДГ" за 2001-2002 гг., што тычыліся расследавання крымінальнай справы рэктара Гомельскага медінстытута Юрыя Бандажэўскага і прарэктара гэтай установы Уладзіміра Раўкова. Зыскоўца патрабаваў зняпраўдзіць распаўсюджаныя звесткі і кампенсаваць яго маральныя страты сумаю ў 10 мільёнаў рублёў. Судовы разбор справы доўжыўся больш за год. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: