Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На старшыню БХК завялі крымінальную справу 10:31, 18/03/2004, фота ByMedia.net
Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў завёў крымінальную справу на старшыню Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяну Процьку і бугальтарку арганізацыі Тацяну Рудкевіч. Тацяну Процьку і Тацяну Рудкевіч абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў на суму 78 мільёнаў рублёў. Раней падатковая інспэкцыя правярала фінансавую дзейнасьць БХК - тады палічылі, што арганізацыя павінна выплаціць падаткі разам з пэняй 375 мільёнаў рублёў.
Намесьнік старшыні БХК Гары Паганяйла паведаміў Радыё Свабода, што супрацоўнікі праваабарончай арганізацыі ня згодныя з пастановай Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў:
- Мы працавалі на гранты “TAСIS”, а з гэтых грошай нідзе падаткаў ня плацяць згодна з рашэньнем ураду. У нас вырашылі, што трэба плаціць. Мы абскарджвалі рашэньне падатковага органу, але нягледзячы на гэта Дэпартамэнт завёў крымінальную справу. У нас няма несур’ёзных санкцыяў, калі размова ідзе пра асабліва буйныя памеры… Заўсёды, калі размова ідзе аб службовых асобах, то яны абвінавачваюць як правіла двух - старшыню і галоўнага бугальтара.
Гары Паганяйла паведаміў Радыё Свабода, што сёння прадстаўнікі БХК пададуць скаргу на пастанову Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Белоруссия