Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд пакінуў у сіле яшчэ адно папярэджанне «БДГ»
10:26, 24/03/2004

23 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў чарговы зыск рэдакцыі "Белорусской деловой газеты" да Міністэрства інфармацыі. Журналісты спрабавалі аспрэчыць папярэджанне, якое міністэрства вынесла газеце 30 студзеня, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Падставай для вынясення папярэджання стаў артыкул Ірыны Макавецкай "Виконт" не вписался в белорусскую действительность", які з`явіўся ў №104 "БДГ" ад 10 снежня 2003 года. Міністэрства інфармацыі палічыла, што журналістка парушыла арт. 5 Закона "Аб друку і іншых СМІ", апублікаваўшы матэрыялы судовай справы, не завершанай вытворчасцю, без пісьмовага дазволу суддзі.

Такім чынам, сёлета Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў ужо тры судовыя зыскі УП "Марат" да Міністэрства інфармацыі, у якіх рэдакцыя патрабавала скасаваць папярэджанні "БДГ". Два папярэднія выносіліся 16 і 26 снежня 2003 года за распаўсюд звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці (арт. 32 Закона аб друку)

Нагадаем таксама, што 13 лютага за публікацыю "Виконт" не вписался в белорусскую действительность" Макавецкай вынесла папярэджанне пракуратура Гомельскай вобласці. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: