Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 2526 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сьвечка надзеі
10:15, 25/03/2004, Віталь Тарас, «Радыё Рацыя»

Сёлетні Дзень волі – першы без Васіля Быкава. Паводле традыцыі, урачыстая імпрэза з нагоды ўгодкаў БНР з удзелам беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, ды ганаровых гасьцей апошнія гады праходзіць у люстраной залі аднаго з прыгажэйшчых праскіх палацаў Рудальфінум. Дарагім госьцем на сьвяце быў летась Быкаў... “85 гадоў таму – казаў Быкаў -- ў слотны й шэры дзянёк на зачыне вясны беларусы зьдзейсьнілі цуд. Не, яны не панішчылі ворагаў, не вызвалілі краіну, не дамагліся свабоды, – але яны запалілі кволую сьвечку надзеі...”

Толькі цяпер разумею, як пашчасьціла мне тады ў Празе, што давялося прысутнічаць на сьвяткаваньні 85-й гадавіны БНР. Васіль Быкаў выглядаў нямоглым і састарэлым. Думалася, што гэта ад стомленасьці, выкліканай цяжкасьцямі нядаўняга пераезду ў Прагу. Але ж ён, як заўжды, з усімі ветліва вітаўся, стараўся ўсьміхацца – асабліва, калі ўступаў у размову са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай, іншымі мілымі жанчынамі. Яшчэ ня ўсе ведалі тады, што ў Быкава наперадзе складаная анкалягічная апэрацыя, але ўсе з міжвольнай трывогай паглядалі на творцу. Калі ён загаварыў сваім ціхім, слабым голасам, заля сьціхла, і ўсе пачулі нешматслоўны маналёг пісьменьніка пра цуд.

У Празе пахаваныя слаўныя дзеячы БНР Захарка й Крэчэўскі, па брукаванках чэскай сталіцы хадзіла Ларыса Гэніюш, шмат хто яшчэ зь беларускіх эмігрантаў. Быкаў не схацеў мірыцца з эміграцыяй, нават такой ганаровай (яго ж запрасіў у Чэхію сам Вацлаў Гавэл, калі яшчэ быў прэзыдэнтам!). Ён вярнуўся, падалося, што разам зь ім вярнулася ў Беларусь “кволая сьвечачка надзеі”.

“Сьмерцяй сьмерць перамог”, – гаворыцца ў пісаньні. “Яны перамаглі, але праўда засталася за намі”, – вось маральны запавет Быкава, які мае дачыненьне і да шматпакутнае гісторыі Беларусі, і да дня сёньняшняга. Нам несьці тую сьвечку далей. Каб ня згасла.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: