Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менск. 25 сакавіка. А 17-й, Пляц волі, ратуша. Народныя гуляньні. А 18-й, сквэр Янкі Купалы, ускладаньне кветак да помніка паэту. 18.30, Дом літаратара, вечарына з удзелам паэтаў, пісьменьнікаў, бардаў (Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Вольга Іпатава, Алесь Пашкевіч, вядучы Эдуард Акулін). Прэзэнтацыя новага нумара часопісу “Дзеяслоў”, прысьвечанага Дню Волі, і кнігі Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому” ў перакладзе на расейскую мову. Узнагароджаньне лепшых аўтараў часопісу “Дзеяслоў”. А 19-й, Дом ветэрана. Сьвяточная канцэртная праграма, прысьвечаная Дню Волі. Рэжысёр Валер Мазынскі. Мы плануем паведаміць вам аб выніках сьвяткавання сёньня ўвечары на нашым сайце, а таксама прапанаваць фатаздымкі са сьвята.
Баранавічы, 25 сакавіка. Сябры гарадзской арганізацыі Партыі БНФ ускладуць вянкі да крыжу “Ахвярам гвалту” — палітрэпрэсаваным у 30-40-я гады ХХ стагодзьдзя.
Віцебск, 25 сакавіка. Супольная акцыя “Пяцёркі плюс”. Раздача віншаваньняў і друкаваных матэрыялаў жыхарам гораду.
Берасьце, 27 сакавіка. А 12-й гадзіне мітынг ладзяць прадстаўнікі кааліцыі “Пяцёрка плюс”, стадыён “Будаўнік”. Минск, Белоруссия