Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Учащиеся Белорусского лицея провели акцию в честь Дня Воли 10:32, 25/03/2004
Около 60 лицеистов стали 24 марта вдоль проспекта Франциска Скорины напротив универсама “Центральный”. Лицеисты пели “Гаудеамус” и держали в руках плакаты и воздушные шарики. Завершилась акция художественным перформансом в парке имени Горького. Во время акции милиционеры задержали 9 человек, в том числе отца одного из лицеистов, сообщает Радыё Свабода.
Каля 60 навучэнцаў і выпускнікоў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю сабраліся ля свайго былога будынку, што на вуліцы Кірава. Пра мэту акцыі да Дня Волі распавядае для Радыё Свабода старшыня вучнёўскага самакіраваньня Франак Вячорка:
-- Агульная назва нашай сёньняшняй акцыі — “Перазімавалі”. Гэта значыць, што ліцэй жыве. Мы нагадаем пра тое, што ліцэй закрыты, што 110 чалавек пакуль што знаходзяцца бязь месца вучобы. Нагадаем, шо ёсьць яшчэ моладзь, якой неабыякавы лёс Беларусі, і тое, што ліцэй будзе заўсёды сьвяткаваць Дзень Волі, ліцэй будзе заўсёды на вуліцы змагацца за свае правы. Лёзунгі акцыі вельмі простыя і наіўныя: “Ліцэй хоча жыць. Не давайце яму загінуць”, “Ліцэй заўсёды існуе”, “Ліцэй у нашых сэрцах”.
Ад будынку ліцэю навучэнцы накіраваліся на праспэкт Францішка Скарыны. Насупраць унівэрсаму “Цэнтральны” ліцэісты сталі ланцугом уздоўж праспэкту, разгарнулі плякаты пачалі сьпяваць “Гаўдэамус”.
Хвілін праз трыццаць да ліцэістаў падышлі міліцыянты і пачалі забіраць плякаты. Потым яна затрымалі бацьку ліцэіста Яўгена Грыневіча Юр’я, які стаяў побач зь дзецьмі й рабіў фатаздымкі. Міліцыянты адвялі Юр’я Грыневіча ў гарадзкі аддзел міліцыі, што на вуліцы Леніна.
Падчас акцыі ліцэістаў здымалі на відэакамэру людзі ў цывільным. Калі па завяршэньні пэрформансу большасьць ліцэістаў пакінулі парк імя Горкага, міліцыянты затрымалі пяцёх навучэнак ліцэю — Адэлю Дубавец, Юлю Бандарэнку, Вольгу Кавалёву, Марылю Васючэнку, Тацяну Абрамчук, а таксама трох дзяўчынак, якія проста назіралі за пэрформансам у парку. Пазьней усіх затрыманых выпусьцілі, пратрымаўшы пэўны час у апорным пункце міліцыі Партызанскага раёну.
Гэта была ўжо 31-я акцыя навучэнцаў з таго часу, як улады зачынілі Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Минск, Белоруссия ddddd