Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 2526 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Замкомпоморде
14:59, 25/03/2004, Віталь Тарас, «Радыё Рацыя», фота «КП в Беларуси»

Прызначэньне новага старшыні беларускага дзяржтэлерадыё супала з гадавінай славутай ідэалягічнай нарады з удзелам прэзыдэнта. Наўрад ці гэтае супадзеньне можна лічыць выпадковым. Па-першае, трэба было паказаць, што дзяржаўная ідэялёгія – гэта ўсур’ёз і надоўга. Па-другое, прысьпеў час заахвоціць намесьніка дырэктара хаця б аднаго з прадпрыемстваў, адказнага за кадры і па сумяшчэньні – за ідэялёгію, каб краіна ведала сваіх гэрояў.

Мабыць, некага зьдзівіла пры гэтым, што кіраўніком тэлерадыёкампаніі прызначаны намесьнік дырэктара прадпрыемства пад экзатычнай назвай “Шкловалакно” Уладзімер Мацьвейчук. Але ж нельга выключаць, што гэты матэрыял выкарыстоўваецца і пры вырабе тэлевізыйных кабеляў, а значыць, нейкую сувязь з тэлебачаньнем тут усё-ткі прасачыць можна. Акрамя таго -- і гэта куды больш важна – новае прызначэньне цалкам адпавядае духу савецкай намэнклятурнай сыстэмы. Менавіта ў гэтым кірунку новая дзяржаўная ідэялёгія найбольш відавочна прасунулася за справаздачны год.

Згодна з савецкай намэнклятурнай сыстэмай, кіраўніка абласной дзяржаўтаінспэкцыі ( хай даруюць нам людзі гэтай прафэсіі) можна было прызначыць, напрыклад, дырэктарам абласнога драмтэатру. А рэктара кансэрваторыі, наадварот, зь лёгкасьцю кінуць на ўмацаваньне, скажам, кіраўніцтва кансэрвавага камбінату. Гэта называлася кадравай ратацыяй. А ўвогуле ў дзяржаўнай кадравай сыстэме ўсе шрубкі былі ўзамазамяняльнымі. Галоўнае – субардынацыя. Незамяняльных людзей у гэтай сыстэме не было. І як цяпер стала канчаткова ясна, у Беларусі іх таксама няма й ня будзе.

Прымаючы новапрызначанага кіраўніка дзяржтэлерадыё, прэзыдэнт адзначыў у сваім суразмоўцы высокія інтэлектуальныя здольнасьці й пачуцьцё гумару. Відаць, гэтую якасьць у блізкім часе змогуць ацаніць падначаленыя спрактыкаванага кадравіка-ідэёляга. Тым болей, што задачу перед ім кіраўнік дзяржавы акрэсьліў ясна – “не дапусьціць разгулу анархіі” ў тэлеэфіры. Задача ўяўляецца асабліва важнай падчас падрыхтоўкі й правядзеньня выбараў. Паколькі абодва кіраўнікі паводле адукацыі гісторыкі, і нават, кажуць вучыліся разам у інстытуце, погляды на мінулае (у прыватнасьці, на “анархію”) і асабліва – будучыню краіны, у іх, канечне, цалкам супадаюць.

А ўжо якім чынам будзе насаджаць гэтыя погляды Беларускае тэлебачаньне й радыё пад новым кіраўніцтвам – можна толькі здагадвацца.

Ад савецкага часу ў расейскай мове засталіся -- а празь яе засьмецілі й беларускую мову – рознага роду скарачэньні (так званы наваяз). Напрыклад – гарвыканкам, галоўначгас, нампакадрах (зампокадрам), альбо каперанг (капітан першага рангу). Дарэчы, на флёце некалі нарадзілася жартаўлівая назва міфічнай пасады – “замкомпоморде”, што азначала “заместитель командира по морским делам». Гэтая назва добра адлюстрощвае тыя мэтады, якімі ў галовы шэраговых грамадзянаў на моры ды й на сушы ўбівалася дзяржаўная ідэялёгія.


Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: