Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Законапраекта аб СМІ няма ў парадку веснавой сесіі «палаты прадстаўнікоў» 10:26, 25/03/2004
У парадку веснавой сесіі «палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу» няма праекта закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон РБ "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі". Пра гэта прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў паведаміла загадчыца аддзелу па забеспячэнні працы Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Настасся Сінельнікава.
У той жа час Сінельнікава не выключае, што законапраект можа быць унесены на разгляд “дэпутатаў” падчас сесіі.
- Па законапраекце аб СМІ права заканадаўчай ініцыятывы мае прэзідэнт, -- падкрэсліла яна.
Па словах Сінельнікавай, пакуль дакумент дапрацоўваецца спецыялістамі адміністрацыі прэзідэнта, Нацыянальнага центра законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце РБ і Міністэрства інфармацыі. Минск, Белоруссия