Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня рады БНР сустрэлася з чэскімі сэнатарамі 15:26, 25/03/2004
Сёньня, 25 сакавіка, чэскі сэнат распачаў свой працоўны дзень з сустрэчы са старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкай Сурвілай, якая цяпер знаходзіцца ў Празе. Сьпікер сэнату Пётр Пітгарт павіншаваў спадарыню Сурвілу кветкамі. Яна таксама пакінула свой запіс у кнізе ганаровых гасьцей сэнату, дзе расьпісваюцца прэзыдэнты і кіраўнікі дзяржаваў, і атрымала падарунак – сэнатарскі шаль.
Як паведамляе Радыё Свабода, у часе працоўнага сьнеданьня з сэнатарамі размова закранала тую ролю Чэхіі, якую яна можа адыграць у набліжэньні Беларусі да дэмакратычнай Эўропы. Івонка Сурвіла разам з сэнатарам Іржы Лішкам таксама ўсклала кветкі да помніка ахвярам камунізму.
Гэтая сустрэча Івонкі Сурвілы з чэскімі палітыкамі працягвае ранейшыя вельмі прыязныя сувязі і кантакты.
Паводле словаў Івонкі Сурвілы, Чэхія найбольш адчувальна падтрымлівае ідэю беларускай незалежнасьці. Хаця старшыня Рады БНР прадстаўляе беларускі ўрад у выгнаньні, яна атрымалівае ў Празе найбольш пачэсны прыём, якога за апошнія гады не ўдастойваўся ніводзін з прадстаўнікоў афіцыйнага Менску. Белоруссия