Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
25 сакавіка ў Празе прадстаўнікі беларускіх дыяспараў Чэхіі, Бэльгіі й Польшчы ўрачыста ўшанавалі памяць асобаў, пакінуўшых свой незьнішчальны сьлед у гісторыі Беларусі. У гэты дзень на Альшанскіх могілках прысутныя аддалі даніну павагі былым прэзыдэнтам Беларускай Народнай Рэспублікі П. Крэчэўскаму і В.Захарку. Да магілаў беларускіх патрыетаў былі ўскладзены вянкі, кветкі, запалены памінальныя зьнічы.
Працяг сьвяткаваньня Дня Волі Беларусі адбыўся ў сядзібе Зьвязу Беларусаў Замежжа. Мастак-эмігрант Адась Калюта прадставіў прысутным свой новы твор – партрэт Кастуся Каліноўскага.
“Будзем годнымі прадаўжальнікамі справы сваіх продкаў!” – такімі словамі можна выразіць настрой, які панаваў сярод удзельнікаў урачыстасьці. На заканчэньне Дня Волі адбылася сьвяточная вячэра, у якой прынялі ўдзел і прадстаўнікі чэшскіх палітычных і грамадскіх колаў. Минск, Белоруссия