Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Брэсцкі суд не задаволіў скаргу апазыцыянеркі
10:21, 26/03/2004

25 сакавіка судовая калегія па грамадзянскім справам Брэсцкага абласнога суду ў складзе Дмітрука Г.Р., Усьцімчук Н.С. і Чэбушавай Н.С. не задаволіла скаргу старшыні брэсцкай арганізаціі Партыі БНФ Ніны Давыдоўскай, аштрафаванай за распаўсюд 10 сьнежня 2003 года улётак-віншаваньняў з Міжнародным днём правоў чалавека.

19 сьнежня 2003 году адмінистратыўная камісія Маскоўскага раёну Брэста прыцягнула да адказнасьці Ніну Давыдоўскую ў выглядзе штрафу ў памеры 49.000 рублёў за парушэньне ч. 3 арт. 172 КаАП РБ. Ніне Давыдоўскай ставілася ў віну тое, што яна “…ля прахадной заводу “Колератрон”, што па вуліцы Суворава, 55, распаўсюджвала ўлёткі, вырабленыя з парушэньнем вызначанага парадку і ня маючых выходных дадзеных, зьмест якіх накіраваны на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку і законным інтарэсам грамадзян”.

Варта адзначыць, што старшынствуючы судовай калегіі Дмітрук Г.Р. не агучыў у поўным аб’ёме матэрыялы справы, пэўна жадаючы схаваць факт парушэньня правоў чалавека ў Брэсьце ад прысутных на разглядзе справы студэнтаў-практыкантаў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: