Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Салігорску судзяць мітынгоўцаў 09:28, 29/03/2004
Сямёра затрыманых удзельнікаў мітынгу, які адбыўся ў Салігорску 25 сакавіка, выкліканыя ў Салігорскі суд. Пяцёх пакаралі штрафамі, аднаму далі папярэджаньне, яшчэ аднаго чалавека чакае працяг на гэтым тыдні, паведамляе Радыё Свабода.
Сярод затрыманых чацьвёра — сябры салігорскай філіі КХП-БНФ, двое — сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і адна дзяўчына — выпадковая сьведка падзеі. Два чалавекі атрымалі штраф на 100 базавых велічыняў кожны, трох аштрафавалі на сумы ад 20 да 25 базавых велічыняў. Аднаму затрыманаму вынесьлі папярэджаньне. Затрыманьні адбыліся 25 сакавіка ў часе несанкцыяванага мітынгу ў цэнтры Салігорску. Мітынг прайшоў пад сацыяльнымі лёзунгамі. Удзельнікі пратэставалі супраць кантрактнае сыстэмы і вялікіх камунальных плацяжоў, якія не адпавядаюць пэнсіям. Минск, Белоруссия