Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» выклікаўся ў пракуратуру 11:57, 31/03/2004
29 сакавіка кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі быў выкліканы ў рэспубліканскую пракуратуру на “беседу” да пракурора Новікава, які займаецца пытаньнямі дзейнасці грамадзкіх арганізацыяў, палітычных партыяў, рэлігійных арганізацыяў, СМІ. Пракурор задаў некалькі пытаньняў, датычных дзейнасьці Бяляцкага ў няўрадавых арганізацыях - у якіх арганізацыях ён бярэ ўдзел, ці мае дачыненьне да Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў і яе часопіса. Асабліва цікавіла пракурора Новікава, ці шмат Алесь Бяляцкі бывае за мяжой, а таксама - за якія сродкі ён жыве.
Алесь Бяляцкі адказаў, што згодна з артыкулам 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ён мае права не даваць інфармацыю, якая можа быць скарыстаная супраць яго. Пракурор на гэта адзначыў, што яшчэ, магчыма, знойдзецца нітачка, за якую ён пацягне, і іх размова з праваабаронцам працягнецца.
Напярэдадні гэты ж пракурор выклікаў некалькі чалавек, пазначаных у рэдакцыі часопіса “Асамблея”, якія былі дапытаныя на прадмет сваёй датычнасьці да гэтага часопіса. У выпадку ж з Бяляцкім пытаньні закраналі значна шырэйшае кола праблемаў, у тым ліку нават асабістага жыцця, што, бясспрэчна, зьяўляецца перавышэньнем паўнамоцтваў спадара Новікава.
Бяляцкі лічыць, што пракуратура атрымала пэўны сацыяльны заказ, і асноўная прычына ягонага выкліку ў пракуратуру зьвязаная з агульным ціскам на няўрадацыя арганізацыі, які ўзмацніўся апошнім часам, паведамляе www.belngo.info. Минск, Белоруссия