Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
1 красавіка пачаліся судовыя спрэчкі на працэсе супроць былога старшыні праўленьня “Мінсккомплексбанку” Яўгена Краўцова. Прадстаўнік пракуратуры заявіў, што віна экс-банкіра была цалкам даказаная і запрасіў для яго 12 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Нагадаем, што Яўген Краўцоў абвінавачваецца ў крадзяжы і злоўжываньні службовым становішчам. Паводле сьледчых КГБ, якія вялі ягоную справу, ён нанёс дзяржаве стратаў на суму каля паўмільярду рублёў. Прысуд Яўгену Краўцову будзе вынесены 7 красавіка, паведаміла Радыё Свабода.