Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зьліквідаваны беларускамоўны часапіс «Бярозка»
10:46, 02/04/2004

Беларускамоўны дзіцячы часапіс “Бярозка” ад пачатку красавіка спыняе існаваньне як самастойная адзінка. Загадам міністэрства інфармацыі калектыў рэдакцыі звольнены, а юрыдычныя правы на выданьне “Бярозкі” цяпер належаць “Настаўніцкай газэце”. Паводле афіцыйнай вэрсіі, гэта робіцца дзеля эканоміі бюджэтных сродкаў, аднак рэдакцыйны калектыў перакананы, што гэтак званая рэарганізацыя адбылася паводле ідэялягічных меркаваньняў.

Рэарганізацыя распачалася пасьля загаду аб пераводзе “Бярозкі” ў склад холдынгу “Літаратура і Мастацтва”. Але ў абарону выданьня выступілі літаратары й дзеячы культуры, якія накіравалі ліст пратэсту ўраду і ў Міністэрства інфармацыі. Адказам высокіх чыноўнікаў стаўся перавод часапісу ў падпарадкаваньне “Настаўніцкай газэце”, што не зьмяніла сутнасьці – “Бярозка” пазбаўляецца юрыдычных правоў, а рэдакцыйны калектыў звальняецца ў поўным складзе.

Супрацоўнікі ня верыць у эканамічную падставу гэтых зьменаў і мяркуюць, што сапраўднай прычынай ёсьць рэдакцыйная палітыка “Бярозкі”, скіраваная на прапаганду не дзяржаўнай ідэялёгіі, а беларускасьці.

“У нас палітыка адна – выхоўваць у дзяцей любоў да нашай роднай Беларусі й усё. Ці гэта наступ на ўсё беларускае? Можна згадаць і ліквідацыю выдавецтва “Юнацтва”. Дзіцячая рэдакцыя на радыё закрытая. Гуманітарны ліцэй разагнаны. Можа гэта ідзе ў адным шэрагу?”, -- сказаў у інтэрвію Радыё Свабода намесьнік рэдактара Ўладзімер Мароз.

“Бярозка” – адзін зь нямногіх беларускамоўных дзіцячых часапісаў. Сёлета яму спаўняецца 80 гадоў. За гэты час супрацоўнікамі й аўтарамі выданьня былі многія вядомыя ў краіне, пісьменьнікі й паэты. Да прыкладу, Рыгор Барадулін, Уладзімер Ягоўдзік, Адам Глёбус.

Рэдакцыйны калектыў “Бярозкі” накіраваў ліст пратэсту супраць свайго звальненьня на адрас Міністэрства інфармацыі. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: