Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Не купляюць беларускае
11:52, 05/04/2004, Алесь Хмяльніцкі, «Радыё Рацыя»

Менскі трактарны завод ды аб’яднаньне “Гарызонт” могуць месяц не працаваць: паводле інфармацыі беларускага Мінстату, на іхных складох ляжыць прадукцыі на цэлы месяц. Лідэрам выступае аб’яднаньне “Атлянт”, якое не прадало паўгадавы запас лядоўняў.

Называючы эканамічныя пляны на 2004 год “напружанымі” дзяржаўныя чыноўнікі кажуць, што яны, тым ня менш, выканальныя. Перад прадпрыемствамі прамысловасьці пастаўленая задача павялічыць сёлета аб’ёмы выпусканай прадукцыі на 10%. І яны яе прадукуюць – і кладуць на склад.

Паводле інфармацыі беларускага Мінстату, па стане на 1 сакавіка гэтага году, запасы гатовай прадукцыі беларускіх прамысловых прадпрыемстваў склалі больш за 1,5 трыльёны рублёў – гэта ёсьць 57% аб’ёму іхнае месячнай вытворчасьці. За першыя два месяцы году запасы ў супастаўных цэнах вырасьлі на 20%. Найбольшыя сродкі замарожаныя ў галіне машынабудаваньня й мэталаапрацоўкі – 629 млрд. рублёў, што складае 100% месячнага аб’ёму прадукцыі. Таксама месяц могуць не працаваць гадзіньнікавыя заводы – на іхных складох ляжыць больш за мільён гадзіньнікаў. Харчовая прамысловасьць можа без праблем два тыдні карміць беларусаў прадукцыяй са складоў: там яе ляжыць на 267 млрд. руб ($125 млн.) што складае 65% месячнага выпуску. Заўважым, што гэта - прадукты на складох вытворцаў, бо акрамя іх гандаль таксама мае даведзены ўзровень рэзэрваў.

Незапатрабаванымі засталіся 53 тысячы тэлевізараў, што складае 110% іхнага месячнага выпуску. Праўда, пэрыядычна беларусам паказваюць тэлевізійныя сюжэты аб тым, што айчынныя “Гарызонты” карыстаюцца попытам у суседняй Расейскай Фэдэрацыі. Калі так, дык чаму яны тады ляжаць у Беларусі, а не прадаюцца ў Расеі: альбо сюжэты залішне аптымістычныя, альбо мэнэджэры тэлезаводаў не дастаткова рухавыя?

Ня маюць грамадзяне вялікага жаданьня й апранацца ў беларускае: 130% месячнага аб’ёму засталося на прадпрыемствах лёгкай прамысловасьці – ці то кошты высокія, ці то заробкі нізкія, альбо колер з памерам не падабаюцца?

Але найбольш складана аб’яднаньню “Атлянт”: вытворцу лядоўняў, маразільнікаў ды зь нядаўняга часу – пральных машынаў. Амаль 18 тысяч апаратаў засталіся незапатрабаванымі гандлем, што складае больш як паўгадавы аб’ём іхнае вытворчасьці. І пэрспэктываў да лепшага чакаць не даводзіцца: кошты на менскія “Атлянты” параўналіся з коштам прадукцыі расейскіх вытворцаў і нават пераўзыйшлі ўкраінскія маркі. Часам назіраецца незразумелы коштавы парадокс: аднаго час у звычайнай гарадзкой краме лядоўні былі таньнейшымі, чым у фірмовай краме “Атлянту”, хоць, згодна зь лёгікай, павінна быць наадварот. Пакуль што прывабліваюць пакупніка 3-гадовая гарантыя ды бясплатная дастаўка гэтых лядоўняў да кватэры пакупніка.

Можна не сумнявацца, што прыканцы году прадпрыемствы прамысловасьці адрапартуюць пра рост аб’ёмаў вытворчасьці на дзесяць, а то й больш адсоткаў. Аднак, наўрад ці ў гэтым рапарце будзе прыпіска, колькі гэтай прадукцыі засталося незапатрабаванай ды аналіз прычынаў: нізкая канкурэнтаздольнасьць на беларускім ды зьнешніх рынках, малая пакупніцкая здольнасьць насельніцтва ды забарона бартэру, які загадана ліквідаваць як зьяву. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: