Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яшчэ адна крымінальная справа супраць гаспадарніка
15:49, 05/04/2004

Пракуратура Цэнтральнага раёну Менску распачала крымінальную справу супраць намесьніка генэральнага дырэктара менскай фабрыкі “Беларускія шпалеры” Алега Чуфістава.

Яго абвінавачваюць у тым, што фабрыка паставіла партыю шпалераў у Расею ды не ўзяла папярэдняй аплаты. Пракуратура кваліфікавала гэта як злоўжываньне службовым становішчам. Артыкул 424 Крымінальнага кодэксу праваахоўчыя органы найчасьцей ужываюць да затрыманых кіраўнікоў прадпрыемстваў.

Намесьнік дырэктара фабрыкі “Беларускія шпалеры” Алег Чуфістаў патлумачыў Радыё Свабода, што шпалеры пастаўляліся ў Расею, каб скасаваць запазычанасьць фабрыкі перад адной нямецкай фірмай. Ён спадзяецца, што, калі ў Беларусь паступяць грошы за партыю шпалераў, пракуратура спыніць крымінальную справу.

У Менскім сьледчым ізалятары некалькі былых кіраўнікоў прадпрыемстваў яшчэ чакаюць суду. Сярод іх дырэктар падшыпнікавага заводу, намесьнік дырэктара маторнага заводу, намесьнік дырэктара аўтамабільнага заводу, дырэктар Інстытуту цепламасаабмену Акадэміі Навук ды іншыя.

Былая кіраўніца справаў прэзыдэнта Галіна Жураўкова і экс-кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў у камэрах сьледчага ізалятару КГБ. Ім пагражае пазбаўленьне волі да 15 гадоў. Былога дырэктара трактарнага заводу Міхаіла Лявонава суд ужо пакараў на 10 гадоў пазбаўленьня волі, дырэктара чыгункі Віктара Рахманько на год і дзевяць месяцаў, дырэктара заводу “Атлянт” Леаніда Калугіна — на два гады.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: