Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Белорусский правозащитник стал лауреатом Европейской премии за смелость 11:45, 07/04/2004
Белорусский правозащитник Олег Волчек назван лауреатом Европейской премии за смелость. Основателем этой премии является гражданский центр в немецком городе Родебойль. Свою премию Олег Волчек получит в конце августа. Об этом сообщила немецкая “Sueddeutsche Zeitung”.
Як піша ўплывовая нямецкая газэта, паведамляе Радыё Свабода, кандыдатуру Алега Волчака – лідэра, зьліквідаванай грамадзянскай ініцыятывы “Прававая дапамога насельніцтву”, падтрымалі аднагалосна ўсе сябры камісіі – нямецкія і эўрапейскія юрысты.
Паводле старшыні камісіі Ўльфрыда Клайнэрта, эўрапейская юрыдычная грамадзкасьць дагэтуль недастаткова падтрымлівала свайго беларускага калегу-юрыста, а таксама праваабаронцу. Тым часам, лічыць спадар Клайнэрт, Алег Волчак працуе ў надзвычай экстрэмальных умовах. Ён пастаянна на ўсіх узроўнях уздымае пытаньне што да гісторыі са зьніклымі палітыкамі, выказваецца за тое, каб сваякі гэтых людзей патрабавалі ад ўладаў дакладнай справаздачы пра расьсьледаваньне гэтае справы. Спадар Волчак паралельна вядзе сваё ўласнае расьсьледаваньне справы, і гэта ня можа не пагражаць ягонаму жыцьцю.
Вядомы нямецкі юрыст Клайнэрт перакананы, што для ягонага беларускага калегі прэмія стане ня толькі фінансавай дапамогай, але і маральнай падтрымкай. Акрамя таго, прадстаўнікі эўрапейскага права хочуць падтрымаць Волчака ня толькі ў прафэсійных пытаньнях, але і праз СМІ. Бліжэйшым часам сябры камісіі радэбольскай прэміі зьбіраюцца наведаць Менск, каб бліжэй пазнаёміцца з умовамі вядзеньня праваабарончай працы ў Беларусі. Яны таксама зьбіраюцца высьветліць, як і якіх падставах была закрытая арганізацыя Волчака “Прававая дапамога насельніцтву”.
Паводле нямецкіх юрыстаў, беларуская сытуацыя апошнім часам апынулася па-за полем увагі нямецкай грамадзкасьці. Быццам бы такой краіны, дзе зьнікаюць людзі, дзе ўсё яшчэ існуе сьмяротнае пакараньне, дзе дэмакратыя зьяўляецца сталым дэфіцытам, і ўвогуле няма. Нямецкі юрыст зазначае, што гэткая сытуацыя павінна быць выпраўленая. Минск, Белоруссия