Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Нямеччыне занепакоеныя перасьледам беларусаў з боку КГБ 11:48, 07/04/2004
Гэтымі днямі ў Нямеччыне прайшла яшчэ адна акцыя, у часе якой была зьвернутая ўвага да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Прадстаўнікі бонскай сэкцыі Amnesty International абвесьцілі пра тое, што занепакоеныя перасьледам беларускіх грамадзянаў з боку КГБ. Як гаворыцца ў адмысловым звароце “Увага КГБ”, гэтая арганізацыя ёсьць адзінай на постсавецкай прасторы, якая захавала сваё адыёзнае імя і якая праводзіць масіўныя рэпрэсіўныя акцыі супраць апазыцыі, увогуле любых крытыкаў улады, паведаміла Радыё Свабода.
Нямецкія праваабаронцы з Бону занепакоеныя тым, што апошнім часам супрацоўнікі беларускага КГБ праводзяць сярод насельніцтва прымусовую вярбоўку ў свае шэрагі, асабліва сярод моладзі. Прадстаўнікі бонскага аддзелу Amnesty International зьбіраюцца ў найбліжэйшы час накіраваць адмысловы ліст менскаму кіраўніцтву, дзе выкладуць факты парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. Минск, Белоруссия