Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супраць Аксаны Новікавай узбуджаная яшчэ адна крымінальная справа 11:49, 07/04/2004
6 красавіка Мінская транспартная пракуратура ўзбудзіла супраць Аксаны Новікавай крымінальную справу па арт. 367 ч.2 КК Рэспублікі Беларусь - паклёп на прэзідэнта. Справа ўзбуджаная за тое, што 5 красавіка, знаходячыся ў тунэлі №2 станцыі Менск-Пасажырскі, Аксана Новікава “публічна дэманстравала ўлёткі, вырабленыя памнажальным спосабам, раздаючы іх мінакам. Названыя ўлёткі ўтрымліваюць паклёпніцкія, заведама ілжывыя зьвесткі, якія ганьбяць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, спалучаныя з абвінавачаньнем у асабліва цяжкіх злачынствах”. Справа ўзбуджаная транспартным пракурорам саветнікам юстыцыі А.М. Лашыным, і сёньня ў другой палове дня адбудзецца першы допыт абвінавачваемай, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.