Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 89 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чацьвёртым будзеш?
15:12, 08/04/2004, Алесь Хмяльніцкі, «Радые Рацыя»

Канкурэнцыя на рынку мабільнай сувязі павінная быць яшчэ больш жорсткай – заявіў міністар сувязі Беларусі Ўладзімер Ганчарэнка. Для гэтага на беларускі рынак мусіць прыйсьці трэці апэратар сотавай сувязі стандарту GSM. Ім будзе замежная фірма, якая валодае вялікімі сродкамі й зможа да часу камэрцыйнай эксплюатацыі разгарнуць сетку, што пакрывае 60% тэрыторыі Беларусі.

Мабільная сувязь перастала быць для беларусаў тэхналёгіяй заўтрашняга дня, а валоданьне сотавым тэлефонам – прыкметаю заможнасьці. Гэтак, дзякуючы канкурэнтнай барацьбе ў пошуках новых кліентаў, тарыфы зьмяняюцца толькі ў меншы бок, а тры беларускія кампаніі мабільнай сувязі праводзяць розныя заахвочвальныя акцыі падчас падлучэньня да сваіх сетак. Летась колькасьць актыўных карыстальнікаў мабільнай сувязі перавысіла мільён чалаваек, сёлета заплянавана перакрочыць 2-мільённую мяжу.

Тым ня менш, патрэба ў мабільнай сувязі сёньня на Беларусі застаецца – сьцьвярджае міністар сувязі Ўладзімер Ганчарэнка:

- У нас вялікая сёньня патрэба ў мабільнай сувязі. Кампаніі маюць 1,12 мільёны абанэнтаў. Каб прыцягнуць больш абанэнтаў, канкурэнцыя павінная быць больш жорсткай. Канкурэнцыя можа быць толькі тады, калі будзе нейкая колькасьць апэратараў. Два ёсьць у стандарце GSM – добра. “Белсел” таксама павялічвае свае аб’ёмы. Калі б не падтрымка Міністэрства сувязі, калі б не далі дазвол працаваць у стандарце NMT – сетка была б зачыненая. Але дзякуючы таму, што падтрымалі першага апэратара – ён сёньня нямнога разьвіваецца й я думаю, выжыве ў гэты няпросты час.

Паводле пастановы Савету Міністраў, міністэрства сувязі мусіць абвесьціць тэндэр на адшуканьне трэцяга апэратара мабільнай сувязі стандарту GSM напачатку чэрвеня. Як зазначыў на апошняй прэсавай канфэрэнцыі міністар сувязі Беларусі Уладзімер Ганчарэнка, міністэрства робіць усё магчымае, каб тэндэр быў абвешчаны ў сярэдзіне траўня. Днямі ж сталі вядомыя ўмовы, на якіх ён будзе праводзіцца.

Кошт ліцэнзіі на права працы на беларускім рынку мабільнай сувязі складае $5 млн. Прыём заявак пачнецца ў траўні – завершыцца восеньню. Камэрцыйная эксплюатацыя новай сеткі можа быць пачатая ў 2005 годзе.

Міністэрству сувязі хацелася б бачыць у якасьці чацьвёртага апэратара замежную кампанію. Міністар абвяргае чуткі пра тое, што ім стане структура Мінсувязі – аб’яднаньне “Белтэлекам”, якое прадастаўляе паслугі ў стацыянарнай тэлефоннай сетцы:

- Я адназначна хачу сказаць, што “Белтэлекам” ня будзе ўдзельнічаць у тэндэры. Мы будзем шукаць замежнага інвэстара, які б мог прыцягнуць вялікія інвэстыцыі для будаўнцітва сеткі. Сёньня, відаць, вы са мною пагодзіцеся, што калі сетку будуць ствараць гэтак жа, як гэта робяць першы й другі апэратары GSM, гэта будзе вельмі доўга, й кліент, відаць, усё ж ня пойдзе, ня будзе чакаць пабудовы гэтай сеткі. Калі пайсьці па шляху інвэставаньня й пакрыцьця тэрыторыі на 60-70%%, тады вынік будзе.

Першы апэратар мабільный сувязі стандарту GSM – кампанія “Мабільная лічбавая сувязь”, (Velcom), цяпер аказвае паслугі на тэрыторыі, дзе жыве 93% гарадзкога насельніцтва, другі, “Мабільныя ТэлеСістэмы” – дзе жыве 82%. Таму дасягненьне паказчыку ахопу тэрыторыі з 60% гарадзкога насельніцтва выглядае для новай кампаніі дасягальным, зважаючы, што МТС дасягнуў яго за паўгады сваёй працы на беларускім рынку мабільнай сувязі.

Новаму апэратару знойдзеныя 12 каналаў на частаце 900 MHz і 50 - на 1800 MHz. Як адзначыў Уладзімер Ганчарэнка, йдзе праца зь Міністэрствам абароны па вызваленьні ваеннымі частотнага рэсурсу й ягонай перадачы ў грамадзянскае выкарыстаньне.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: